Ілья Лукашэвіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра».
Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2015 годзе пачаў выступаць за дубль, а ў 2017 годзе замацаваўся ў яго складзе.
У чэрвені 2017 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 10 верасня 2017 года ў хатнім матчы супраць «Слуцка» (1:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Сезон 2018 пачынаў у дублі, аднак неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды.
У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»Лукашевич и Николаевич покинули "Минск" і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», падпісаўшы трохгадовы кантрактДва игрока пополнили состав "Торпедо-БелАЗ". Аднак, у складзе тарпедаўцаў гуляў толькі за дубль. У ліпені 2019 года пасля прагляду перайшоў у клуб сербскай Суперлігі «Пролетар» з Нові-СадаЗащитник "Торпедо-БелАЗ" Лукашевич перешел в "Пролетер". На полі з’яўляўся рэдка, за год прыняў удзел у трох сустрэчах.
У ліпені 2020 года далучыўся да салігорскага «Шахцёра»"Шахтер" арендовал у "Пролетера" Лукашевича, дзе гуляў за дубль, у асноўнай камандзе з’яўляўся толькі на лаўцы запасных. У верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею», дзе спачатку заставаўся на лаўцы запасных, пазней згуляў у двух матчах.
З пачатку 2021 года трэніраваўся з рэчыцкім «Спадарожнікам», аднак толькі ў красавіку афіцыйна папоўніў склад камандыИлья Лукашевич перешел в "Спутник". Гуляў у «Спадарожніку» да канца чэрвеня, пераважна ў стартавым складзе.
У жніўні 2021 года далучыўся да сталічнага «Энергетыка-БДУ»Илья Лукашевич перешел в "Энергетик-БГУ", дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з асноўных ігракоў. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Энергетык-БДУ».
У студзені 2023 года падпісаў трохгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам».
Міжнародная кар’ера З 2017 года стаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі. Дэбютаваў у зборнай у афіцыйных матчах 5 чэрвеня 2018 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Албаніі (2:3). У далейшым трывала выклікаўся ў моладзевую зборную, хоць нярэдка заставаўся на лаўцы запасных.
Дасягненні Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Мінск 6 0 2016 дубль Мінск 9 1 2017 Д1 Мінск 2 0 2018 Д1 Мінск 22 0 2019 (1) дубль Тарпеда-БелАЗ 9 0 2019/20 Д1 Пролетар 3 0 2020 (сяр.) дубль Шахцёр 3 0 2020 (2) Д1 Гарадзея 2 0 2021 (1) Д1 Спадарожнік 9 0 2021 (2) Д1 Энергетык-БДУ 9 0 2022 Д1 Энергетык-БДУ 25 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Пролетар Нові-Сад Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ