Ма́рцін Ма́рцінавіч Ка́рклін (;  — ) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Савета Народных Камісараў Беларускай ССР, старшыня Дзяржплана БССР (1927—1930).

Біяграфія Нарадзіўся ў Курляндскай губерні, працаваў рабочым на заводах.

Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Ніжнім Ноўгарадзе.

З 1918 года намеснік старшыні выканкама Ніжагародскай і Самарскай губерняў, старшыня выканкама Церскай губерні.

З канца 1925 года намеснік старшыні СНК БССР і адначасова старшыня камісіі заканадаўчых меркаванняў пры СНК БССР (1926—1927). З 1927 года старшыня Эканамічнага савета пры СНК БССР.

У лютым 1927 года прызначаны старшынёй Дзяржплана БССР. Вызвалены ад пасады старшыні Дзяржплана ў студзені 1930 года ў сувязі з прызначэннем намеснікам старшыні праўлення Дзяржаўнага банка СССР.

Са студзеня 1930 года ў РСФСР — намеснік старшыні ВСНГ РСФСР, намеснік наркама лёгкай прамысловасці СССР, старшыня ЦК Саюза работнікаў гаспадарчых устаноў СССР.

Арыштаваны 25 снежня 1937, расстраляны 11 красавіка 1938 года.

Член бюро ЦК КП(б)Б (1925 — 08.01.1930). Член ЦВК СССР (1922—1937), член Прэзідыума ЦВК БССР (1928—1930).

Спасылкі Старшыні Дзяржплана і Дзяржэканомплана Беларускай ССР, Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь. Сайт Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Намеснікі Старшыні СНК БССР Катэгорыя:Старшыні Дзяржплана БССР Катэгорыя:Члены ЦВК СССР Катэгорыя:Члены Прэзідыума ЦВК БССР Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР