Давід Гацікоеў (нар. , ) — расійскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера З 2011 года пачаў выступаць за «Аланію-Д» (другая каманда ўладзікаўказскай «Аланіі») у ПФЛ (трэці расійскі дывізіён). У лютым 2014 года «Аланія» спыніла існаванне, а ў чэрвені таго ж года каманда была адноўлена на базе «Аланіі-Д» і стала выступаць у ПФЛ, за адноўленую каманду стаў выступаць і Гацікоеў. У 2015 годзе перайшоў у хабараўскую «СКА-Энергію», з якой гуляў у ПФЛ (другі дывізіён), аднак у жніўні 2016 года вярнуўся ва ўладзікаўказскі клуб, які змяніў назву на «Спартак». У другой палове 2017 года гуляў за пензенскі «Зеніт».

У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск» і неўзабаве падпісаў кантракт"Минск" подписал российского форварда Гатикоева. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе мінчан, пазней стаў выхадзіць на замену. У чэрвені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Мінск»Гатикоев покинул "Минск".

У ліпені 2018 года вярнуўся ва ўладзікаўказскі «Спартак». У лютым 2020 года далучыўся да армянскага «Алашкерта», пакінуў клуб у кастрычніку таго ж года.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Арменіі: 2019/20

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Алашкерт Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Уладзікаўказ Катэгорыя:Ігракі ФК Аланія Уладзікаўказ Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Пенза Катэгорыя:Ігракі ФК СКА-Хабараўск Катэгорыя:Ігракі ФК Аланія-Д Уладзікаўказ