Курынка, Бяляеўка — рака ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра). Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 45 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 ‰. Пачынаецца за 4,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Бяляеўка, вусце на паўночнай ускраіне пасёлка Чырвоны Бераг. Цячэ праз лясны масіў Чачэрскага паляўнічага заказніку, у нізоўі — па левабярэжнай абалоне Сажа праз старычныя азёры Вілія і Вір.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Сажа Катэгорыя:Рэкі Чачэрскага раёна