Жэлька Філіпавіч (; нар. , ) — славенскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Славеніі (2013—2014). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Свабода» з Любляны.
Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Дамжале», дарослую кар’еру пачаў у клубе Другой лігі Славеніі «Баніфіка», пазней гуляў у Першай лізе за люблянскую «Алімпію», «Дамжале» і «Копер». У 2010 годзе перайшоў у «Марыбар», колеры якога абараняў на працягу шасці сезонаў. За гэты час стаў пяціразовым чэмпіёнам краіны, тройчы гуляў у групавым раўндзе Лігі Еўропы і аднойчы — у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. У 2016 годзе перайшоў у бельгійскі «Мехелен», за які гуляў 1,5 гады.
У лютым 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з БрэстаБрестское "Динамо" подписало Александра Гутора и словенского полузащитника Желько Филиповича. У першай палове сезона 2018 трывала гуляў у асноўным складзе, аднак з лета стаў рэдка з’яўляцца на полі. У снежні 2018 года кантракт з брэсцкім клубам быў разарваныБрестское "Динамо" расторгло контракты с Нивалдо и Филиповичем, і неўзабаве паўабаронца папоўніў склад мараканскага клуба «Ітыхад Танжэр»Покинувший брестское "Динамо" полузащитник продолжит карьеру в Марокко. Аднак, у студзені 2019 года перабраўся ў казахстанскі «Атырау»«Атырау» подписал пятикратного чемпиона Словении.
У чэрвені 2019 года пакінуў «Атырау», а ў ліпені падпісаў двухгадовы кантракт з сербскай «Вайводзінай». Аднак, правёў за «Вайводзіну» толькі адзін матч і неўзабаве завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Славеніі. 14 жніўня 2013 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Славеніі ў таварыскім матчы супраць Фінляндыі (0:2). Усяго за зборную згуляў у чатырох матчах.
Трэнерская кар’ера У ліпені 2021 года ўзначаліў клуб «Свабода» з трэцяга дывізіёна Славеніі.
Дасягненні Чэмпіён Славеніі (5): 2010/11, 2011/12, 2012/13, 2013/14, 2014/15 Срэбраны прызёр чэмпіянату Славеніі: 2015/16 Уладальнік Кубка Славеніі (3): 2012, 2013, 2016 Уладальнік Суперкубка Славеніі (4): 2010, 2012, 2013, 2014 Пераможца Другой лігі Славеніі: 2008/09 Уладальнік Кубка Беларусі: 2018 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2018
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Славеніі Катэгорыя:Ігракі зборнай Славеніі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Вайводзіна Катэгорыя:Ігракі ФК Атырау Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Мехелен Катэгорыя:Ігракі ФК Марыбар Катэгорыя:Ігракі ФК Копер Катэгорыя:Ігракі ФК Дамжале Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпія Любляна Катэгорыя:Ігракі ФК Баніфіка Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Славеніі Катэгорыя:Трэнеры ФК Свабода Любляна