Ян Эманюэль Афі (нар. , Цьебісу, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, абаронца беларускага клуба БАТЭ з Барысава.
Клубная кар’ера Нарадзіўся ў горадзе Цьебісу, але неўзабаве пераехаў з бацькамі ў Ямусукра. Займацца футболам пачаў ва ўзросце 14 гадоў у клубе «Рэнесанс». Пасля некаторы час выстапаў за клуб «Танда», адкуль перайшоў у «Ганьёа».
У жніўні 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 11 верасня 2017 года ў хатнім матчы з «Нафтанам» (1:1), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. Пазней замацаваўся ў стартавым складзе жодзінскай каманды на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
Сезон 2018 пачынаў на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль, а з мая зноў стаў выступаць у асноўным складзе. У жніўні 2018 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з жодзінцамі. У верасні 2018 года зноў трапіў у запас. У сезоне 2019 рэгулярна гуляў у стартавым складзе. У снежні 2019 года стала вядома, што абаронца пакідае жодзінскі клуб.
У лютым 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, толькі з красавіка па чэрвень не гуляў з-за траўмы. Па выніках сезона 2021 быў прызнаны найлепшым абаронцам дынамаўцаў.
У студзені 2022 года адправіўся на прагляд у «Гомель» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам. Замацаваўся ў аснове гомельскага клуба. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель», а ў снежні перайшоў у фінскі «Оўлу», дзе выступаў да канца сезона 2023.
У красавіку 2024 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад барысаўскага БАТЭ.
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Кот-д’Івуара Катэгорыя:Ігракі ФК Танда Катэгорыя:Ігракі ФК Ганьёа Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Оўлу Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ