Полацкі педагагічны інстытут — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы педагагічных кадраў, якая дзейнічала ў Полацку ў 1953—1959 гадах.

Гісторыя Адкрыты на падставе Пастановы Савета Міністраў БССР ад 16 лютага 1953 года № 178 «Аб арганізацыі Полацкага педагагічнага інстытута»Довгяло Н. В. Полоцкий педагогический институт в системе подготовки педагогических кадров в БССР в 1953—1958 гг. // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. — 2024. — № 1 (69) — С. 92—94..

У інстытуце дзейнічалі два факультэты: філалагічны і фізіка-матэматычны, на якіх у першы год работы інстытута навучалася 208 студэнтаў.

11 мая 1959 года прынята Пастанова Савета міністраў БССР аб закрыцці Полацкага педагагічнага інстытута. У адпаведнасці з гэтай пастановай 16 мая 1959 года выйшаў загад Міністра асветы БССР, у якім гаварылася:

Асноўныя матэрыяльныя каштоўнасці (прыборы, кнігі, абсталяванне) былі перададзены Полацкай школе-інтэрнату на суму 3.645.304 руб. і Віцебскаму педагагічнаму інстытуту на суму 416.746 руб. Таксама ў спісе адносна перадачы матэрыяльных каштоўнасцяў фігуравалі Магілёўскі педагагічны інстытут, Брэсцкі педагагічны інстытут, Полацкае педагагічнае вучылішча, Лясны тэхнікум, Бібліятэка г. Полацка, а таксама школы г. Полацка і раёна.

Вядомыя выпускнікі Віктар Ніканавіч Вінаградаў (нар. 1933, доктар педагагічных навук, выпуск 1957 годаНашы землякі // Городокская сеть публичных библиотек) Мікалай Рыгоравіч Каваленка (1934—2002, кандыдат педагагічных навук, выпуск 1954 годаКаваленка М. Р. // Прыдзвінскі край) Яўген Іванавіч Сярмяжка (1934—2012, кандыдат педагагічных навук, выпуск 1957 года Сярмяжка, Яўген Іванавіч (кандыдат педагагічных навук ; агульная педагогіка ; 1934—2012))

Вядомыя выкладчыкі Вікенцій Міхайлавіч Варыкаш (1931—1992) — беларускі фізік. Уладзімір Міхайлавіч Казбярук (1923—2016) — беларускі літаратуразнавец.

Крыніцы

Спасылкі Балаш, И. Ф. Полоцкий педагогический институт : 1953—1959 гг. — ПГУ, 2002. Дарья Ильюхина Полоцкий государственный педагогический институт имени Георгия Скорины: история и достижения" // Международный Фестиваль «Звёзды Нового Века» — 2016. § 5. Культура Белорусской ССР в 1950—1980-е гг. // История Беларуси с древнейших времен до 2013 г. Яноўская, В. В. У мірнай працы / В. В. Яноўская // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Полацка / рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 2002.

Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта

Катэгорыя:Вышэйшыя педагагічныя навучальныя ўстановы