Кафедральны сабор Рэйк’явіка () — галоўная царква Рэйк’явіка, у якой знаходзіцца кафедра епіскапа Царквы Ісландыі. Будынак знаходзіцца ў самым цэнтры ісландскай сталіцы. Царква была пабудавана ў 1787 годзе. У 1847 годзе сабор быў перабудаваны, тут была ўсталявана хрысцільная купель работы скульптара Бертэля Торвальдсэна.
Спасылкі
Афіцыйная старонка сабора
Катэгорыя:Лютэранскія храмы Ісландыі Катэгорыя:Саборы Ісландыі Катэгорыя:Храмы Рэйк’явіка Катэгорыя:З’явіліся ў 1787 годзе Катэгорыя:1787 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Ісландыі