Міге́ль дэ Серва́нтэс Сааве́дра (; , , Іспанія — , , Іспанія) — сусветна вядомы іспанскі пісьменнік, аўтар аднаго з найвялікшых твораў сусветнай літаратуры — рамана «Хітры гідальга Дон Кіхот Ламанчскі».

Біяграфічныя звесткі

Ранняе жыццё thumb|Царква Санта-Марыя-ла-Маёр, дзе быў ахрышчаны Сервантэс. Плошча каля царквы называецца Плошчай Сервантэса. Мяркуецца, што Сервантэс нарадзіўся ў кастыльскім горадзе Алькала-дэ-Энарэс, прыкладна 35 кіламетраў на паўночны ўсход ад Мадрыду, верагодна, 29 верасня 1547 года. Верагодная дата яго нараджэння была вызначана з аналізу запісаў царкоўнай кнігі, улічваючы традыцыі наймення дзіцяці пасля свята яго нараджэння. Ён быў ахрышчаны ў Алькала-дэ-Энарэс 9 кастрычніка 1547 года ў прыходскай царкве Санта-Марыя-ла-Маёр.

Бацька Мігеля, Радрыга, быў цырульнікам з Кордавы, які ўпраўляў косці, рабіў пусканне крыві і іншыя «меншыя медыцынскія патрэбы»Byron, William. Cervantes: A Biography, Doubleday & Company: Garden City, NY, 1978, pp. 23-32., што ў той час было агульнапрынятым для цырульнікаў. Яго дзед па бацькоўскай лініі Хуан дэ Сервантэс быў уплывовым адвакатам, які займаў некалькі адміністрацыйных пасадаў. Яго дзядзька быў мэрам Кабрэ на працягу многіх гадоў.

Яго маці, Леанор дэ Корцінас была родам з Арганда-дэль-Рэй і была трэцяй дачкой двараніна, які з-за свойго няўдалага фінансавага становішча быў вымушаны аддаць сваю дачку ў шлюб у 1543 годзе, гэта быў няшчасны шлюбMoorcock p 386. Леанор памерла 19 кастрычніка 1593 года.

Мала што вядома пра раннія гады Сервантэса. Лічыцца, што ён правёў большую частку свайго дзяцінства, пераязджаючы з горада ў горад разам са сваёй сям’ёй. У пэўны час ён сустрэў маладую буфетчыцу Жазэфіну Каталіну дэ Парэз. Пара моцна закахалася і планавала ўцёкі. Аднак бацька дзяўчыны выявіў гэтыя планы і забараніў Жазэфіне зноў бачыць калі-небудзь Сервантэса, магчыма з-за дрэнных перспектыў маладога чалавека калі-небудзь пакінуць стан галечы, бо ўласны бацька Мігеля пераследваўся за даўгі. Судовыя справаздачы аб пасяджэннях паказваюць вельмі бедную хатнюю гаспадарку. У той час як некаторыя з яго біёграфаў сцвярджаюць, што ён вучыўся ва ўніверсітэце Саламанкі, гэтаму факту няма цвёрдых доказаў. Спрэчным таксама з’яўляецца меркаванне, што Сервантэс вучыўся ў езуітаў у Кордаве або Севільі.

Яго братамі і сёстрамі былі Андрэс (1543), Андрэа (1544), Луіза (1546), Радрыга (1550), Магдалена (1554) і Хуан, вядомы толькі таму, што ён згадваецца ў тэстаменце бацькі.

Ваенная служба і палон thumb|upright|Бітва пры Лепанта пэнзля Паала Веранезэ (каля 1572, палатно, алей, 169 х 137 см, Галерэя Акадэміі, Венецыя).

Прычыны, якія прымусілі Сервантэса пакінуць Іспанію застаюцца нявызначанымі. Як многія маладыя іспанцы таго часу, якія хацелі далейшай кар’еры, Сервантэс паехаў у Італію: у Рыме ён засяродзіў сваю ўвагу на мастацтве, архітэктуры і паэзіі эпохі Адраджэння; веданне італьянскай літаратуры — характэрная рыса яго прац.F.A. de Armas, Cervantes and the Italian Renaissance, 32Frederick A. de Armas, Quixotic Frescoes: Cervantes and Italian Renaissance Art, 5.

У 1570 годзе Сервантэс залічаны салдатам у полк марской пяхоты Іспаніі, дыслакаванай у Неапалі, які быў уладаннем іспанскай кароны. Там ён знаходзіўся блізу году, перш чым пачалася актыўная служба. У верасні 1571 года Сервантэс адплыў на борце карабля Маркіза, што ўваходзіў у склад галернага флоту Свяшчэннай лігі (кааліцыі папы Пія V, Іспаніі, Рэспублікі Венецыі, Рэспублікі Генуі, герцагства Савойскага, рыцараў гаспітальераў з Мальты і іншых, пад камандаваннем Хуана Аўстрыйскага, нелегітымнага зводнага брата іспанскага караля Філіпа II), які перамог асманскую флатылію 7 кастрычніка ў бітве пры Лепанта у Патраскім заліве. Нягледзячы на тое, што быў хворы на ліхаманку, Сервантэс адмовіўся заставацца ў запасе і папрасіў дазволу прыняць удзел у бітве, кажучы, што ён хутчэй памрэ за Бога і свайго караля, чым будзе проста назіраць за боем. Ён ваяваў на борце судна і атрымаў 3 агнястрэльныя раненні — 2 у грудзі і яшчэ адно ў прадплечча, ад якога яго левая рука стала нерухомай. У Падарожжы на Парнас ён напіша, што ён «страціў рухомасць левай рукі дзеля славы правай» (ён думаў пра поспех першай часткі Дон Кіхота). Сервантэс з гонарам успамінаў свой удзел у гэтай бітве: ён меркаваў, што ўдзельнічаў у падзеі, якая вызначыла хаду Еўрапейскай гісторыі.

Пасля бітвы пры Лепанта Сервантэс заставаўся ў лякарні ў Месіне на працягу 6 месяцаў, пакуль яго раны зажылі дастаткова, каб дазволіць яму зноў далучыцца да ваенных кампанійJ. Fitzmaurice-Kelly, The Life of Cervantes, 9. З 1572 па 1575 год, знаходзячыся, галоўным чынам, у Неапалі, ён працягваў армейскае жыццё: удзельнічаў у экспедыцыях у Корфу і Наварын, бачыў захоп Туніса і Ла Гулета туркамі ў 1574 годзеM.A. Garcés, Cervantes in Algiers..

6 або 7 верасня 1575 года Сервантэс адплыў на галеры Соль з Неапалю ў Барселону з граматамі да караля ад герцага СессіJ. Fitzmaurice-Kelly, The Life of Cervantes, 41. Раніцай 26 верасня, калі Соль падышоў да каталонскага ўзбярэжжа, ён быў атакаваны алжырскімі карсарамі пад камандаваннем Арнаўта Мамі. Пасля значнага супраціву, падчас якога былі забітыя капітан і многія члены экіпажа, тыя, што засталіся ў жывых, былі звезеныя ў Алжыр у палон. Пасля 5 гадоў, праведзеных у якасці раба ў Алжыры, і 4 няўдалых спробаў уцёкаў ён быў выкуплены сваімі бацькамі і трынітарыямі і вярнуўся да сваёй сям’і ў Мадрыдзе. Не дзіўна, што гэты траўматычны перыяд жыцця Сервантэса з’яўляецца прадметам для некалькіх літаратурных твораў, асабліва размова пра няволю ў Дон Кіхоце і яшчэ дзве п’есы — El trato de Argel (Жыццё ў Алжыры) і Los baños de Argel (Турмы Алжыра), а таксама некалькі іншых прац, хоць і не ў прамой аўтабіяграфічнай форме.

Жыццё пасля вяртання ў Іспанію

Пасля вяртання ў Іспанію Сервантэс вёў жыццё чалавека сярэдняга класа. Як амаль усе тагачасныя пісьменнікі, ён быў не ў стане забяспечваць сябе праз свае творы. Два перыяды яго жыцця вельмі добра задакументаваныя. Падчас працы ў Андалусіі ў якасці агента па закупках для іспанскага флоту (г.зн. караля) адбылося зняволенне Сервантэса тэрмінам на некалькі месяцаў у Севільі з прычыны банкроцтва банкіра, якому ён аддаў на захоўванне сродкі Кароны. Акрамя таго, ён працаваў у якасці зборшчыка падаткаў, падарожнічаючы з горада ў горад, збіраючы падаткі для кароны. Ён беспаспяхова спрабаваў заняць «адну з чатырох вакантных пасад у Новым свеце» у якасці бухгалтара ў порце Картахены. У той час ён жыў у Вальядолідзе, затым у сталіцы (1601—1606), і, скончыўшы першую частку Дон Кіхота, ён, верагодна, працаваў у банкаўскай сферы, выкарыстоўваючы свае навыкі бухгалтарскага ўліку. Ён быў адхілены ад пасады сакратара графа Лемаса, хоць і атрымліваў нейкую пенсію ад яго, што дазволіла яму цалкам займацца пісьменствам у апошнія гады жыцця (каля 1610 да 1616). Яго апошні вядомы твор — «Персіліс і Сіхізмунда» — быў напісаны пасля атрымання саборавання. Сервантэс памёр у 1616 годзе ад дыябетуAntonio López Alonso, Enfermedad y muerte de Cervantes, Universidad de Alcalá de Henares, 1999., яго неапублікаваныя рукапісы былі ў асноўным страчаныя.

Творчасць Друкаваўся з 1568 (оды, рамансы, санеты і інш.). Першы значны твор — пастаральны раман «Галатэя» (1585). Аўтар каля 30 п’ес, у т.л. патрыятычнай драмы «Нумансія» (апубл. 1784), прасякнутай любоўю да свабоды і нянавісцю да рабства, зборнікаў «Павучальныя навелы» (1613), «Восем камедый і восем інтэрмедый» (1615), паэмы «Падарожжа на Парнас» (1614), авантурнага рамана «Вандраванні Персілеса і Сіхізмунды» (апубл. 1617).

Вяршыня яго творчасці — раман «Хітрамудры гідальга Дон Кіхот Ламанчскі» (ч. 1—2, 1605—15). Задуманы як пародыя на рыцарскія раманы, твор выйшаў за межы літаратурнай сатыры, стаў энцыклапедыяй іспанскага жыцця мяжы XVI—XVII ст.ст. У ім намаляваныя прыгоды Дон Кіхота — збяднелага двараніна, які прагнуў сцвердзіць на зямлі гуманістычныя ідэалы. Не здольны адрозніваць у жыцці сапраўднае ад выдуманага, ён выбіраў дзіўныя шляхі здзяйснення мараў. У вобразе Санча Пансы, збраяносца Дон Кіхота, увасоблены народны розум, кемлівасць, гумар. Імя Дон Кіхота стала назоўным для абазначэння высакародных, але не ўсім зразумелых імкненняў.

Паводле рамана напісаныя оперы Г. Пёрсела, Дж. А. Рысторы, Дж. Паізіела, Н. Пічыні, А. Сальеры, Ж. Маснэ, балеты Ж. Буамарцье, С. Меркадангэ, Л. Мінкуса, пастаўленыя кінафільмы (Данія, Францыя, Расія).

На беларускую мову асобныя вершы М. дэ Сервантэса пераклалі А. Зарыцкі, Р. Барадулін, М. Пазнякоў.

Дон Кіхот

thumb|upright| Першая (з каля 370) ілюстрацыя «Дон Кіхота» Густава Дарэ Дон Кіхот () з’яўляецца творам з двух асобных тамоў, (у цяперашні час амаль заўсёды публікуецца ў выглядзе аднаго), якія распавядаюць аб прыгодах Дон Кіхота, рыцара з Ла-Манчы, героя, які даводзіць свой энтузіязм і самападман да раптоўных і камічных сітуацый. З аднаго боку, Дон Кіхот з’яўляецца сатырай на рыцарскія раманы, якія, хоць і былі па-ранейшаму папулярныя ў часы Сервантэса, тым не менш сталі аб’ектам насмешак сярод больш патрабавальных крытыкаў. Абранне вар’ята ў якасці героя таксама служыла крытычным мэтам, а канцэпцыя вар’яцтва была звязана з фізічным або маральным шаленствам. Раман дазволіў Сервантэсу асвятліць розныя аспекты чалавечай прыроды. З прычыны таго, што раман і, ў прыватнасці, яго першая частка была напісана ў асобных апублікаваных раздзелах, змест твора мае ў сабе некалькі неадпаведнасцяў. Сервантэс адзначыў некаторыя з гэтых памылак у прадмове да другой часткі; але ён не стаў выпраўляць іх, таму што меркаваў, што яны будуць занадта строга асуджаныя крытыкамі. Сервантэс адчуваў запал да яркага апісання характараў. Дон Кіхот высакародны, адданы прыхільнік ўсяго добрага і вялікага, але ўсе гэтыя цудоўныя якасці змяшаныя з частковай доляй вар’яцтва. Дон Кіхот апісваецца ў пары з процілеглым характарам Санча Пансы, чалавека з нізкай самаацэнкай, які ўяўляе сабой спалучэнне грубасці і прастаты.

Дон Кіхот лічыцца першай класічнай мадэллю сучаснага рамана або навэлы, ён паслужыў прататыпам камічнага рамана. Гумарыстычныя сітуацыі ў асноўным бурлескныя, яны ўлучаюць ў сябе сатыру. Дон Кіхот з’яўляецца адной з вялікіх кніг Брытанскай энцыклапедыі ў Заходнім свеце, у той час як рускі пісьменнік Фёдар Дастаеўскі назваў твор «апошняй і самай узнёслай працай чалавечага мыслення»A Writer’s Diary (1873—1876). Менавіта ў Дон Кіхоце Сервантэс прыдумаў папулярную фразу «доказ пудынгу знаходзіцца ў ежы» (por la muestra se conoce el paño), якая часта выкарыстоўваецца ў скарочанай форме «доказ ў пудынгу», і «хто шмат ходзіць і шмат чытае, той шмат ведае і шмат бачыць» (quien anda mucho y lee mucho, sabe mucho y ve mucho).

Беларускія пераклады Дон-Кіхот: Пер. з рус. Л. Радзіміч / Сервантэс. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1940. — 617, с.; У кн.: Кахаць — гэта значыць…: Старонкі з паэзіі свету. Мн., 1986; Хітры гідальга Дон Кіхот Ламанчскі: Раман: [Скароч. выд.: Для сярэд. шк. узросту / Мігель дэ Сервантэс Сааведра. — Мн.: Юнацтва, 1999. — 621, с. — (Школьная бібліятэка)

Літаратура

Спасылкі

Музэй Сервантэса .. Мігель дэ Сервантэс на «ПрайдзіСвеце». Мігель дэ Сервантэс. Columbia College. Мігель дэ Сервантэс. Biography. Працы Мігеля Сервантэса. Gutenberg. Працы Мігеля Сервантэса. LibriVox. Інфармацыя пра Мігеля Сервантэса. Donquichote.

Катэгорыя:Паэты Іспаніі Катэгорыя:Пісьменнікі Іспаніі Катэгорыя:Драматургі XVI стагоддзя Катэгорыя:Іспанамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы