Люткі (Lestidae) — невялікае сямейства стракоз падатраду раўнакрылых.
Апісанне Дробныя стракозы. Брушка (даўжыня 25—35 мм) тонкае, з 11 сегментаў, бронзава-зялёнае з металічным адценнем. Грудзі бура-зялёныя, бліскучыя. Галава адносна вялікая, рухомая, вочы несудакранальныя. Вусікі кароткія, шчацінкападобаыя. Ротавыя органы грызучыя. Пярэднія і заднія крылы аднольнавыя па форме і памерах (размах 18—26 мм), празрыстыя, з густым жылкаваннем.
Пашырэнне Вядома звыш 150 відаў. Прадстаўнікі — касмапаліты. Сямейства падзяляецца на два падсямействы і . На Беларусі адзначаны: , , , .
Асаблівасці біялогіі Дарослыя насякомыя кормяцца двухкрылымі, лічынкі — дробнымі ракападобпымі і лічынкаыі воддых насякомых. Люткі — корм для рыб і птушак.
Лёт у маі — верасні. Ператварэнне няпоўнае. З дапамогай яйцаклада самкі адкладаюць яйцы ў падводныя часткі раслін (асакі, чароту, рагозу і нават на надводныя галіны дрэў і кустоў, праразаючы яйцакладам надрэз у кары), добра праграваемых сонцам зарослых вадаёмаў. Лічынкі маюць эачаткавыя крылы і 3 лісцепадобныя жабры. Цыкл развіцця аднагадовы. Зімуюць яйцы і дарослыя насякомыя (напр. лютка рыжая).
Літаратура Пісаненка А. Д. Люткі //
Катэгорыя:Сямействы насякомых