У́пель — ручай у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Лоша (басейн Віліі).
Даўжыня 3,8 км. Пачынаецца за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Міцюны, упадае ў Лошу за 1,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Гудзянікі. Рэчышча каналізаванае.
Назва Назва літоўскага паходжання, звязаная з літоўскім upelis «рэчка; ручаіна», upė «рака».
Такога ж паходжання літоўскія рачныя назвы Upė, Upis, Upius (назвы без пашыральнікаў), Upelis, Upalė, Upalis, Upėsė, Upyna, Upėžis, Upita (назвы з разнастайнымі пашыральнікамі)A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 354—355., буйная рака на Павоччы Упа (прыток Акі).
Пашыральнік -el- у літоўскай мове цяпер найперш выкарыстоўваецца для ўтварэння памяншальна-ласкальных формаў, але ў ранейшы час яго функцыі былі шырэйшыя. З ім утвораныя водныя назвы Metelys (возера), Tyrelis (рака)P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 178..
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Астравецкага раёна Катэгорыя:Басейн Ашмянкі