Валькавадскі Беатус, Беатус з Валькавада, Вальядалідскі Беатус, Беатус з Вальядаліда — ілюмінаваны рукапіс, копія Беата Ліебанскага, перапісаны манахам Авека ў 970 годзе, у цяпер зніклым Манастыры Маці Божай Валькавадскай у ПаленсііMartínez y Pérez, 1967, p. 251. Ён захоўваецца ў калекцыі .

Гісторыя У 970 годзе, падчас праўлення караля Леона , манах па імені Авека ў манастыры ў Валькавада скапіяваў і зрабіў мініяцюры на пергаменце для абата Валькавада Семпроніа да Каментарыя Святога Беата з манастыра , створанага паміж 765 і 775 гадамі. Валькавадскі Беатус з’яўляецца адной з 32 копій гэтага твора, якія існуюць у цяперашні час, многія з іх багата ілюмінаваны.

Рукапіс Авека заставаўся ў абацтве да XVI стагоддзя. Амбросіа дэ Маралес апісвае, што бачыў яго там у 1572 годзе. Але ў 1590 годзе яго ўжо там не было. Ён адправіўся ў , а потым у Мадрыд, дзе належаў сакратару Філіпа II Габсбурга. У XVII стагоддзі рукапіс належаў езуіцкай школе Святога Амброзія ў Вальядалідзе, а калі Карл III Іспанскі загадаў выгнаць езуітаў, калекцыя іх бібліятэкі была перавезена ва ўніверсітэт ВальядалідаGarcía-Diego y Alonso Montes, 2012, p. 123..

Апісанне Рукапіс, таксама вядомы як Вальядалідскі Беатус, складаецца з 230 , захаваных у добрым стане (яшчэ чатырнаццаці не хапае), памерамі 35,5 х 24.5 см і змяшчае 87 мініяцюр і шматлікія буквіцы. Яркія колеры даюць пігменты азурыту, малахіту і кінавары, змешаныя з яйкамі, мёдам або клеем і пакрытыя пластом воску. Фігуры людзей абмяжоўваюцца лініямі, і іх экспрэсіўнасць зыходзіць з вялікіх міндалепадобных вачэй. На палях многіх старонак знаходзяцца шматлікія пазнакі, безумоўна, дададзеныя аўтарам у ходзе яго працы, і іншыя, зробленыя пазней на працягу стагоддзяўGarcía-Diego y Alonso Montes, 2012, p. 123—126..

Падрыхтоўка рукапісу выканана вельмі хутка, з 8 чэрвеня па 9 верасня 970 года. На Фоліа 3 маецца надпіс, які пацвярджае гэтыя даты: Initiatus est liber iste Apocalipsis Joahnni VI idus junius et pinibit exaratus VI idus septembris sub era VIII.

Адным з першых радкоў Беатуса з’яўляецца пазначэнне, хто і па чыёй замове стварыў гэты манускрыпт: Hoc opus tu fieret prae-dictus Abbas Sempronius instanter egit, cui ego Oveco indignus mente obediens devota depinxi. Далей пазначана дата: Anno Domini 970Menéndez Pidal, 2003, p. 92..

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Кнігі X стагоддзя Катэгорыя:Ілюмінаваныя рукапісы паводле алфавіта Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Творы 970 года Катэгорыя:970 Катэгорыя:Беатусы