Рэпруа () — рака ў Абхазіі, Грузіі самая кароткая ў свеце рака. Уяўляе сабой магутны выхад падземнай карставай ракі, якая праз 18 метраў уліваецца ў Чорнае мора. Рэпруа забяспечвае водазабор усёй Гагры. Збіраецца вада ў пячорах, размешчаных у высакагор’і на плато Арабіка на вышыні 2500 м, за 12-15 км ад узбярэжжа Чорнага мора. Таксама рака сілкуецца ад найглыбейшай пячоры свету Крубера-Варонья. З’яўляецца адной з самых халодных рэк Чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа.
Спасылкі
Катэгорыя:Рэкі Абхазіі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Чорнае мора Катэгорыя:Падземныя рэкі