Вуліца Судмаліса (да 1976: Батарэйная) — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. Названа ў гонар Іманта Янавіча Судмаліса (1916—1944), аднаго з кіраўнікоў рыжскага падполля, латвійскага савецкага партызана, Героя Савецкага Саюза.

Транспарт Вуліца размешчана на поўдзень ад чыгуначнай лініі Мінск—Орша. На вуліцы знаходзіцца адзіны выхад са станцыі метро «Пралетарская»; паблізу — чыгуначная станцыя Мінск-Усходні. У 200 метрах ад пачатку вуліцы размешчаны Партызанскі праспект і вуліца Леніна. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.

Забудова Забудова вуліцы — жылыя будынкі ў 3-4 паверхі, на скрыжаванні з вуліцай Рыбалка размяшчаюцца складскія памяшканні.

Першая забудова вуліцы адносіцца да 1925—32 гадоў. Першапачаткова вуліца Батарэйная ўваходзіла ў склад пасёлка «Камінтэрн», дзе пражывалі пераважна працоўныя кандытарскай фабрыкі «Камунарка».

№ 20 (вуліца Серафімовіча, 11) — будынак Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці (1977; архітэктары Э. Зубялевіч, У. Старчанка). Узведзены як .

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск)