Сяргей Васілевіч Рублеўскі (нар. , в. Бабча, , Віцебская вобласць — ) — беларускі паэт, празаік, публіцыст.

Біяграфія Вучыўся ў Бароўскай сярэдняй школе, скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага педінстытута. Пасля вучобы працаваў настаўнікам у Капыльскім раёне. З 1978 года ў журналістыцы. Працаваў у Бешанковіцкай раённай газеце «Зара», у Талачынскай — «Сцяг Ільіча», у абласной — «Віцебскі рабочы». З 1990 года, з дня заснавання, да 2008 года — галоўны рэдактар абласной газеты «Народнае слова». З 2008 па 2013 гады — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама — начальнікам аддзела па архівах і справаводстве. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001 года.

Бібліяграфія «Апостраф» (2000) «Азярод» (2003) «Абмытыя валуны» (2005) «Ў, тое, што мы скарацілі». (2008). «Маўчанне на ўвесь Божы свет». (2011). «Святло лускі». (2012). «Паспець надыхацца». (2012). «Мамін шэпт пад абразамі». (2016).

Узнагароды прэмія «Гліняны Вялес» (2012) за кнігу «Паспець надыхацца». прэмія «Залаты апостраф» (2020) за найлепшыя празаічныя творы ў 2020 годзе.

Літаратура Пісьменнікі Віцебшчыны. Даведнік. — Віцебск, 2001. — С. 65.

Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі