Аляксандр Капліенка (нар. , , Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца чаркаскага ЛНЗ.

Клубная кар’ера З’яўляецца выхаванцам запарожскага футбола. Яго дэбют за запарожскі «Металург» у першынстве краіны адбыўся 6 красавіка 2014 года ў матчы супраць адэскага «Чарнаморца». Усяго ў сваім дэбютным сезоне ён згуляў у двух матчах. У сезоне 2014/15 Аляксандр становіцца адным з асноўных ігракоў свайго клуба. У канцы 2015 года пакінуў «Металург» у сувязі з працэсам ліквідацыі клуба.

1 лютага 2016 года прыбыў на прагляд у харкаўскі «Металіст», іграком якога афіцыйна стаў 17 лютага. У чэрвені таго ж года перайшоў у склад турэцкага клуба «Аланьяспор», але ўжо ў пачатку верасня 2016 года кантракт быў разарваны.

У снежні 2016 года далучыўся да складу адэскага «Чарнаморца». 20 снежня 2017 года стала вядома, што адэская каманда спыніла супрацоўніцтва з абаронцам.

У лютым 2018 года далучыўся да складу дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт. Замацаваўся ў стартавым складзе беларускай каманды. Па выніках сезона 2018 «Смалявічы» выбылі ў Першую лігу, і абаронца пакінуў клуб.

У сакавіку 2019 года падпісаў кантракт з запарожскім «Металургам». У чэрвені 2019 года стаў іграком тбіліскага «Дынама», а ў лютым 2020 года перайшоў у расійскі клуб «Тамбоў». У студзені 2021 года разарваў кантракт з «Тамбовам», а ў лютым далучыўся да маскоўскага «Тарпеда». Пакінуў сталічны клуб па сямейных абставінах у сакавіку 2022 года.

У красавіку 2022 года стаў іграком латвійскай «Аўды», а ў жніўні перайшоў у харкаўскі «Металіст». У сакавіку 2023 года на правах арэнды далучыўся да «Дніпра-1». У студзені 2024 года папоўніў склад чаркаскага ЛНЗ.

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія і моладзевую зборныя Украіны.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Аланьяспор Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Тбілісі Катэгорыя:Ігракі ФК Тамбоў Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Аўда Катэгорыя:Ігракі ФК Дніпро-1 Катэгорыя:Ігракі ФК ЛНЗ-Лэбэдын