Антон Паступаленка (нар. , , УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца харкаўскага «Металіста».

Клубная кар’ера Выхаванец харкаўскіх ДЮСШ-13 і ВФК. У складзе «Металіста» з 2005 года. У чэмпіянаце Украіны дэбютаваў 26 красавіка 2008 года ў матчы з «Крыўбасам» (3:0). У выніку так і не здолеў прабіцца ў аснову «Металіста» і ў другой палове 2009 года гуляў у арэндзе ў «Закарпацці», а з пачатку 2011 года стаў выступаць у арэндзе за алчэўскую «Сталь» у Першай лізеПолузащитник Металлиста перешел в алчевскую Сталь . Летам 2012 года «сталявары» выкупілі кантракт паўабаронцы, які стаў адным з лідараў алчэўскай каманды.

У ліпені 2014 года разам са сваімі аднаклубнікамі Аляксандрам Акіменкам і Ігарам Салдатам перабраўся ў Прэм’ер-лігу, падпісаўшы кантракт з данецкім «Металургам»Поступаленко присоединился к донецкому Металлургу . Аднак асноўным іграком у камандзе так і не стаў.

У ліпені 2015 года «Металург» абвясціў сябе банкрутам, вакантнае месца ў Прэм’ер-лізе Украіны заняла днепрадзяржынская «Сталь», куды перайшоў ПаступаленкаФФУ: Сталь заменит Металлург Д . 25 ліпеня дэбютаваў за новую каманду ў матчы чэмпіянату супраць львоўскіх «Карпат», выйшаўшы на замену на 51 хвіліне замест Уладзіміра Гаменюка. Аднак, правёўшы на полі ўсяго 19 хвілін, быў заменены на Яўгена Будніка. Пасля гэтага Антон выступаў выключна ў чэмпіянаце дублёраў. 17 жніўня 2015 года было паведамлена, што кантракт іграка з клубам разарваны.

20 жніўня на правах свабоднага агента перайшоў у данецкі «Алімпік», з якім падпісаў кантракт на два гадыНовый игрок в составе «Олимпика» . У снежні 2017 года пакінуў клуб. 11 студзеня 2018 года Паступаленка перайшоў у ровенскі «Верас»Верес подписал контракты с Кожановым и Поступаленко , але неўзабаве разарваў кантрактПоступаленко покинув Верес .

У лютым 2018 года далучыўся да складу беларускага клуба «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт. Спачатку гуляў у стартавым складзе жодзінцаў, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».

З лета 2019 года выступаў за клуб «ЛНЗ-Лэбэдын» у чэмпіянаце Украіны сярод аматараў. У жніўні 2020 года далучыўся да харкаўскага «Метала», які ў 2021 годзе змяніў назву на «Металіст».

Міжнародная кар’ера У складзе юніёрскай зборнай Украіны (да 19 гадоў) дэбютаваў 3 і 5 мая 2006 года ў Славеніі, дзе каманда правяла дзве таварыскія гульні з аднагодкамі зборнай гэтай краіныАнтон Поступаленко дебютировал в национальной сборной Украины U-19 . У 2008—2009 гадах правёў 4 матчы ў складзе моладзевай зборнай Украіны.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Украіны (3): 2007/08, 2008/09, 2009/10

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК ЛНЗ-Лэбэдын Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Сталь Кам’янскэ Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Сталь Алчэўск Катэгорыя:Ігракі ФК Гаверла Ужгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст-2 Харкаў