Павел Рыгоравіч Чухрай (, нар. ) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, аператар, кіраўнік секцыі рэжысуры Расійскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў, член праўлення кінастудыі «Масфільм», член Еўрапейскай Акадэміі кіно і тэлебачання. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2006), лаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола.

Намінант на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове», намінант на прэмію Асацыяцыі замежнай прэсы Галівуда «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове», намінант на «Еўрапейскую кінапрэмію» ў катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі фільм», намінант на прэмію «Гоя» ў катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі фільм».

У верасні 2020 года падпісаў ліст у падтрымку акцый пратэсту ў Беларусі ў сувязі з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года«Мы глубоко возмущены, что диалогу с обществом власть предпочитает насилие».

Крыніцы