Ахрэ́мавецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Ахрэмаўцы.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Замошскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці.
У 1971 годзе скасаваны хутары Гаравыя і КамароваРашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).. 26 сакавіка 1973 года скасаваны вёскі Перамерцы, Янова, хутары Золава, Падбрэжжа і ПлінтоўкаРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 52 населеныя пункты. 12 жніўня 1974 года скасавана вёска Бяльмонты (злілася з вёскай Ахрэмаўцы)Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).. 17 сакавіка 2010 года ліквідавана вёска КіслаўшчынаРешение Браславского районного Совета депутатов от 17 марта 2010 г. № 205 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района.
Населеныя пункты 1 студзеня 1947 года — 35. 1 студзеня 1974 года — 52.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2146 чалавек, з іх 81,9 % — беларусы, 10,6 % — рускія, 6,0 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1766 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Сельсавет Ахрэмавецкі
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе