Но́ве-Ме́ста-на-Мо́раве () — горад у раёне Ждзяр-над-Сазаваў края Высачына, Чэхія. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне Ждзярскіх гор на 10 км на ўсход ад горада Ждзяра-над-Сазаваў.
Гісторыя Горад быў заснаваны каля 1250 года Бочкемам з Обрані, заснавальнікам цыстэрцыянскага манастыра ў Ждзяры-над-Сазаваў. Упершыню згадваецца ў 1293 годзе пад назвай «Новая Civitas» у спісах караля Вацлава IIИстория Нове-Место-на-Мораве
Славутасці
Горад мае добра захаваўшыся гістарычны цэнтр. , самая старая частка якога была пабудавана ў XIV стагоддзі. Могілкі (), упершыню згаданыя ў 1596 годзе. , будаўніцтва якога пачалося ў 1589 годзе. Старая ратуша 1555 года. 1898 года, пабудаваная ў стылі неа-рэнесансу.
Спорт З 1934 года ў ваколіцах горада праводзіцца турнір «Залатая лыжня Чэшска-Мараўскага ўзвышша» (Zlatá lyže Českomoravské vrchoviny). На паўночны захад ад горада знаходзіцца біятлонны комплекс «Vysočina». На комплексе неаднаразова праходзілі этапы Кубка Еўропы і Кубка свету па біятлоне, а ў 2013 годзе быў праведзены чэмпіянату свету па біятлоне.
У ваколіцах горада ў 2007 годзе праводзіўся чэмпіянат свету па спартыўным арыентаванні на веласіпедахMTBO World Orienteering Championship — Czech republic 2007, а раней у 2000 годзе — чэмпіянат свету сярод юніёраўJunior World Orienteering Championiships 2000 . Выбар месца правядзення чэмпіянатаў свету абумоўлены цікавай мясцовасцю для арыентавання.
Вядомыя ўраджэнцы Олдржых Блажычэк — мастак-пейзажыст Вінцэнт Макоўскі — скульптар Ян Штурса — скульптар Марціна Саблікава — алімпійская чэмпіёнка ў бегу на каньках
Спасылкі Афіцыйны сайт Турызм у Нове-Места-на-Мораве Біятлон у Нове-Места-на-Мораве
Катэгорыя:Гарады края Высачына Катэгорыя:Населеныя пункты паводле алфавіта