53-і чэмпіянат свету па біятлоне праходзіў у шведскім Эстэрсундзе з 7 па 17 сакавіка 2019 года. Упершыню ў гісторыі на чэмпіянаце свету былі разыграны медалі ў адзіночнай змешанай эстафеце.
Выбары месца правядзення Месца правядзення Чэмпіянату свету па біятлону 2019 года было вызначана 7 верасня 2014 года на 11 чарговым Кангрэсе IBU у Санкт-Вольфгангу, Аўстрыя . Прэтэндэнтамі на правядзенне сусветнага першынства былі Антэрсельва, Эстэрсунд, Нове-Места-на-Мораве і Ханты-Мансійск. У выніку галасавання права арганізоўваць чэмпіянат свету атрымаў Эстэрсунд. Папярэдні чэмпіянат у гэтым горадзе быў праведзены ў 2008 годзе.
Праграма Было разыграна 12 камплектаў узнагарод, па 5 у мужчын і жанчын у спрынце, праследаванні, мас-старце, індывідуальнай гонцы, эстафеце і два камплекта медалёў у змешаных эстафетах.
Нарвежац Ёханес Тынес Бё заваяваў на чэмпіянаце 4 залатыя і 1 сярэбраную ўзнагароду, давёўшы агульную колькасць сваіх узнагарод чэмпіянатаў свету да 14 (у тым ліку 7 залатых). На рахунку нарвежкі Мартэ Олсбю тры золата ў эстафетных гонках. Тар’ей Бё заваяваў адно золата і адну бронзу, давёўшы агульную колькасць сваіх медалёў чэмпіянатаў свету да 18 (у тым ліку 9 залатых).
Немец Арнд Пайфер заваяваў на чэмпіянаце адно золата і два срэбры, давёўшы агульную колькасць медалёў чэмпіянатаў свету да 15 (у тым ліку 5 залатых). Немка Лаура Дальмаер заваявала дзве бронзы і давяла агульную колькасць сваіх медалёў на чэмпіянатах свету да 15 (у тым ліку 7 залатых).
Уладзімір Іліеў стаў першым у гісторыі балгарскім мужчынам, які заваяваў медаль чэмпіянату свету па біятлоне. Дзмітрый Підручный стаў першым у гісторыі ўкраінскім мужчынам, які выйграў золата чэмпіянату свету па біятлоне.
Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Анастасія Кузьміна, выйграўшы спрынт, упершыню ў кар’еры стала чэмпіёнкай свету.
Расклад спаборніцтваў Час пачатку спаборніцтваў паказаны CETProgramm (englisch) auf 2019ostersund.se. Дата Мужчыны Жанчыны 7 сакавіка, Чац 16:15 Змешаная эстафета (2 × 6 км + 2 × 7,5 км) 8 сакавіка, Пят 16:15 Спрынт (7,5 км) 9 сакавіка, Суб 16:30 Спрынт (10 км) 10 сакавіка, Ндз 16:30 Гонка пераследвання (12,5 км) 13:45 Гонка пераследвання (10 км) 12 сакавіка, Аўт 15:30 Індывідуальная гонка (15 км) 13 сакавіка, Сер 16:10 Індывідуальная гонка (20 км) 14 сакавіка, Чац 17:10 Адзіночная змешаная эстафета (4 × 3 км + 1,5 км) 16 сакавіка, Суб 16:30 Эстафета (4 × 7,5 км) 13:15 Эстафета (4 × 6 км) 17 сакавіка, Ндз 16:00 Мас-старт (15 км) 13:15 Мас-старт (12,5 км)
Медальны залік 1 5 3 1 92 2 2 3 73 2 2 1 54 1 1 1 35 1 0 1 26 1 0 0 17 0 2 1 38 0 1 3 49 0 1 0 110 0 0 1 1 Усяго: 12 12 12 36
Катэгорыя:Чэмпіянаты свету па біятлоне Катэгорыя:2019 год у спорце Чэмпіянат свету па біятлоне 2019 Катэгорыя:2019 год у Швецыі Катэгорыя:Сакавік 2019 года