Аляксандр Дзмітрыевіч Валогін (8 кастрычніка 1924, в. Пячэрскае, Сызранскі раён, Самарская вобласць — 17 кастрычніка 1943, Лоеўскі раён, Гомельская вобласць) — савецкі вайсковец, кулямётчык 118-га гвардзейскага стралковага палка 37-й гвардзейскай стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі малодшы сяржант.
Біяграфія Нарадзіўся 8 кастрычніка 1924 года ў сяле Пячэрскае цяпер Сызранскага раёна Самарскай вобласці ў сям’і селяніна. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў вучнем токара на Першамайскім асфальтавым заводзе.
У 1942 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Упершыню ўдзельнічаў у баях падчас контрнаступлення савецкай арміі на Курскай дузе.
У пачатку жніўня 1943 года ў баях за Дзмітроўск-Арлоўскі стральбой з кулямёта Валогін падавіў контратаку ўзвода гітлераўцаў. Нягледзячы на раненне асколкам бомбы, міны, малодшы сяржант Валогін заставаўся ў баявым страі на працягу некалькіх дзён, пакуль ішлі баі за Дзмітроўск-Арлоўскі. Кулямётны разлік Валогіна знішчыў некалькі дзясяткаў салдат і афіцэраў праціўніка.
Кулямётчык Валогін прымаў удзел у фарсіраванні рэк Дзясна, Сноў, Сож, прыкрываючы наступ савецкіх войск кулямётным агнём.
Некалькі дзён ішлі баі ў міжрэччы Сожа і Дняпра. 17 кастрычніка 1943 года каля вёскі Рудня Каменева гітлераўцы накіравалі супраць дэсантнікаў, танкі і свежыя падмацаванні. Байцы адбіваліся, калі побач з кулямётчыкам Валогіным разарваўся снарад, асколкамі якога ён быў смяротна паранены.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года гвардыі малодшаму сяржанту Аляксандру Дзмітрыевічу Валогіну было прысвоена званне Героя Савецкага СаюзаЗа ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, паспяховае фарсіраванне Дняпра і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройстваУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Церуха Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.
Узнагароды і званні Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Памяць
У горадзе Акцябрск Самарскай вобласці імем А . Д. Валогіна названыя вуліца і сярэдняя школа. На доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка, а побач са школай-інтэрнатам — помнік. Імя Аляксандра Валогіна нададзена вуліцам ў Полацку Віцебскай вобласці і Церусе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Мемарыяльная дошка Валогіну ўстаноўлена Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам на будынку школы № 5 горада Акцябрска, дзе ён вучыўся. Загадам Міністра абароны СССР А. Д. Валогін навечна залічаны ў спісы асабовага складу вайсковай часткі. Імя Валогіна прысвоена студэнцкаму атраду «Актыў» з Церухі (Гомельскі раён). Аляксандру Валогіну ў Церусе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі адкрыта мемарыяльная дошка (09.05.2019).
Крыніцы
Літаратура
Зайцев А. Д., Рощин И. И., Соловьёв В. Н. Зачислены навечно. — кн. 1. — М.: Политиздат, 1990. Подвиг во имя Родины. — Книга 1 — Куйбышев, 1965.
Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Нарадзіліся ў Самарскай вобласці