Віта́ль Алякса́ндравіч Дро́жжа (нар. , Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2018—2022).
Біяграфія У 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць Віталь Дрожжа пачынаў у Лагойскім лясгасе на пасадзе рабочага.
У 2000—2001 гадах служыў у органах унутраных спраў.
2001—2006 — ляснічы Чырвона-Швабскага лясніцтва Лагойскага лясгаса.
2006—2008 — галоўны інспектар аддзела кантрольна-рэвізійнай работы і дзяржаўнага кантролю за лесам Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.
2008—2013 — дырэктар Бабруйскага лясгаса Магілёўскай вобласці.
З 2013 года — генеральны дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк „Браслаўскія азёры“».
12 красавіка 2018 года ўказам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
5 мая 2022 Аляксандр Лукашэнка звольніў міністра лясной гаспадаркі Віталя Дрожжу «ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе». 25 красавіка паведамлялася пра затрыманне міністра супрацоўнікамі ГУБАЗіК.
Судовая калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры асудзіла яго да 7 гадоў 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Разам з тым да яго прымянілі амністыю, вызваліўшы на 1 год ад пазбаўлення свабоды.
У верасні 2023 года з’явілася інфармацыя, што Віталь Дрожжа выйшаў на волю. Неўзабаве стала вядома, што ён узначаліў лесапаляўнічую гаспадарку «Выганаўскае» ў Белавежскай пушчы.
Спасылкі
Катэгорыя:Міністры лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь