Цынь Шыхуан-дзі (; 259—210 да н.э.) — правіцель царства Цынь (з 246 да н.э.), які паклаў канец перыяду Ваюючых царстваў (Чжаньго). К 221 да н.э. ён усталяваў аднаасобнае панаванне на ўсёй тэрыторыі Унутранага Кітая і ўвайшоў у гісторыю як уладар цэнтралізаванай кітайскай дзяржавы. Заснаваная ім дынастыя Цынь, якая планавала правіць Кітаем на працягу 10 тысяч пакаленняў, была звергнута праз некалькі год пасля яго смерці.
Цынь Шыхуан-дзі правёў грандыёзную кампанію па аб'яднанню Паднябеснай. Была створаная агульнакітайская сетка дарог, знесеныя абарончыя сцены паміж царствамі і дабудаваныя паўночныя ўчасткі (тым самым створана Вялікая кітайская сцяна), уніфікавана іерагліфічнае пісьмо, грашовая сістэма, сістэма мер, краіна падзелена на ваенныя акругі. Імператар праводзіў рэгулярныя інспекцыі розных частак краіны, ён першым з кітайскіх правіцеляў выйшаў на марскі бераг, паклаў пачатак традыцыі манаршых узыходжанняў на гару Тайшань.
Праўленне Цынь Шыхуан-дзі было заснавана на прынцыпах легізму, выкладзеных у трактаце «Хань Фэй-цзы». Між тым усе пісьмовыя сведчанні аб яго асобе былі прапушчаны скрозь прызму канфуцыянскага светапогляду ханьскіх гісторыкаў, перш за ўсё Сыма Цяня. Верагодна, што прыпісаныя Цынь Шыхуан-дзі жорсткія ганенні на канфуцыянцаў — частка канфуцыянскай антыцыньскай і антылегісцкай прапаганды. Яго вобраз як жудаснага тырана тэндэнцыйна перабольшаны. Усе наступныя дзяржавы Кітая, пачынаючы з Заходняй Хань, наследавалі тую адміністрацыйна-бюракратычную сістэму дзяржаўнага кіравання, якая была створана пры першым імператары.
Магутнасць Цынь Шыхуан-дзі яскрава ілюструецца пахавальным комплексам, пабудаваным яшчэ пры жыцці імператара недалёка ад Сіяня. Адным з выдатных элементаў маўзалея з'яўляецца сусветна вядомая тэракотавая армія — 8 тысяч скульптур кітайскіх воінаў і коней у поўны рост.
Імя і тытул першага імператара
Уласнае імя Ін Чжэн было дадзена будучаму імператару па назве месяца нараджэння (正), першага ў календары, дзіця атрымала імя Чжэн (政). У складанай сістэме імён і тытулаў старажытнасці імя і прозвішча не пісаліся побач, як гэта мае месца ў сучасным Кітаі, таму ўласна імя Цынь Шыхуана вельмі абмежавана ва ўжыванні.
Небывалая магутнасць уладара імперскай эры патрабавала ўвядзення новай тытулатуры. Цынь Шыхуандзі літаральна азначае «імператар-заснавальнік [дынастыі] Цынь». Старое найменне ван, якое перакладаецца як «манарх, князь, цар», было ўжо непрымальнае: з аслабленнем Чжоу тытул вана абясцэніўся. Першапачаткова тэрміны Хуан («валадар, найсвятлейшы») і Дзі («імператар») ўжываліся паасобку (гл. тры ўладары і пяць імператараў). Іх аб'яднанне павінна было падкрэсліць адзінаўладдзе кіраўніка новага тыпу.
Створаны такім чынам імператарскі тытул праіснаваў да Сіньхайскай рэвалюцыі 1912 года, да самага канца імперскай эры. Яго ўжывалі як тыя дынастыі, чыя ўлада распаўсюджвалася на ўсю Паднябесную, так і тыя, што толькі імкнуліся да ўз'яднання яе частак пад сваім кіраваннем.
Раннія гады (Ван царства Цынь)
Нараджэнне і здабыццё прастола 258—246 да н. э.
Ін Чжэн нарадзіўся ў 259 годзе да нашай эры, у Ханьдані (сталіцы княства Чжао), дзе яго бацька Чжуансян-ван быў заложнікам. Імя Чжэн, дадзенае яму пры нараджэнні, азначае «першы», па месяцы нараджэння. Яго бацька быў унукам вана ад наложніцы нізкага рангу і не меў шанцаў на прастол. Ён сустрэўся з багатым купцом Люй Бувэем, які абяцаў яго падняць.
Ін Чжэн быў сынам наложніцы Чжао, падоранай Чжуансян-вану Люй Бувэем, якая (паводле Сыма Цяня) ужо была цяжарная. Гэтая версія, ганебная для першага цыньскага імператара, доўгі час распаўсюджвалася варожа настроенымі да яго канфуцыянскімі гісторыкамі. Па іншых звестках, маці Ін Чжэна ў рэчаіснасці паходзіла з магутнага чжаоскага роду. Гэта выратавала ёй і яе сыну жыццё, калі ў пачатку чарговай вайны з цыньцамі кіраўнік Чжао пажадаў быў пакараць смерцю цыньскіх заложнікаў і іх сем'і. Тады маці Ін Чжэна змагла схавацца сярод сваякоў, а Чжуансян-ван збег у размяшчэнне цыньскіх войскаў, падкупіўшы варту грашыма, прадастаўленымі яму Люй Бувэем.
Дзякуючы складаным інтрыгам Люй Бувэя пасля смерці старога вана і кароткага праўлення прастолапераемніка Аньго Чжуансян-ван узышоў на трон, але змог кіраваць краінай менш трох гадоў, пасля чаго Ін Чжэн уступіў на трон. Па чутках (якія падтрымаў Сыма Цянь) Люй Бувэй — сапраўдны бацька ЧжэнаСыма Цянь. Исторические записки. Т.7, глава 85, стр. 296—297..
Хоць версія Сыма Цяня дамінавала на працягу 2000 гадоў, даследаванні прафесараў Джона Кноблока і Джэфры Рыгеля пры перакладзе хронік Люйшы Чунцю паказалі неадпаведнасць даты пачатку цяжарнасці і нараджэння дзіцяці (год), што дазволіла ім прыйсці да вываду аб фальсіфікацыі версіі аб бацькоўстве Люй Бувэя, мэтай якой было паставіць пад сумненне паходжанне імператара.
Рэгенцтва Люй Бувэя 246—237 да н. э.
Ін Чжэн нечакана атрымаў трон цыньскага вана ў 246 годзе да нашай эры ў 13-гадовым узросце. У гэты час царства Цынь ўжо было самым магутным у Паднябеснай. Прэм'ер-міністр Люй Бувэй стаў таксама яго апекуном. Люй Бувэй цаніў навукоўцаў, запрасіў на ўтрыманне з усіх царстваў каля тысячы вучоных мужоў, якія вялі спрэчкі і пісалі кнігі. Дзякуючы яго дзейнасці ўдалося сабраць знакамітую энцыклапедыю «Люйшы Чуньцю»Сыма Цянь. Исторические записки. Т.7, глава 85, стр. 298..
У 246 годзе інжынер Чжэн Го з царства Хань пачаў будаўніцтва вялікага ірыгацыйнага канала даўжынёй 150 км у сучаснай правінцыі Шэньсі. Канал злучаў рэкі Цзінхэ і Лохэ. Канал будаваўся дзесяць гадоў і арасіў 40,000 цін (264,4 тысячы гектараў) ворнай зямлі, што прывяло да значнага эканамічнага пад'ёму Цынь. Завяршыўшы толькі палавіну работ, інжынер Чжэн Го быў абвінавачаны ў шпіянажы на Хань, аднак ён растлумачыў вану выгаду будаўніцтва, быў памілаван і давёў да канца грандыёзны праектZheng Bai Qu .
Пасля смерці бацькі Ін Чжэна, Чжуансян-вана, Люй Бувэй стаў адкрыта жыць з яго маці Чжао. Ёй быў падораны еўнух Лао Ай, які па версіі Сыма Цяня, быў зусім не еўнухам, а сужыцелем маці, і што дакументы аб кастрацыі былі падробленыя за хабарСыма Цянь. Исторические записки. Т.7, глава 85, стр. 298—300..
Лао Ай засяродзіў у сваіх руках вялікую ўладу, і Ін Чжэн быў незадаволены сваім становішчам дзіцяці, з якім не лічацца. У 238 годзе ён дасягнуў паўналецця і ўзяў уладу ў свае рукі. У 238 годзе яму данеслі аб сужыцці яго маці і Лао Ая, а таксама што яна нарадзіла таемна двух дзяцей, адзін з якіх рыхтуецца стаць яго пераемнікам. Ван загадаў чыноўнікам правесці расследаванне, якое пацвердзіла ўсе падазрэнні. За гэты час Лао Ай падрабіў дзяржаўную пячаць і стаў збіраць войскі для нападзення на дварэц. Ін Чжэн даручыў саветнікам тэрмінова сабраць войскі і накіраваць супраць Лао Ая. Адбыўся бой каля Сяньяна, у якім было забіта некалькі соцень чалавек. Лао Ай, яго сваякі і паплечнікі былі пакараныя смерцю, вінаватыя з ліку прыдворных былі жорстка пакараныяСыма Цянь. Исторические записки. Т.2, глава 6, стр. 55-56..
У 237 годзе Люй Бувэй за яго сувязі з Лао Аем быў зняты і адпраўлены ў ссылку ў царства Шу (Сычуань), але па дарозе пакончыў сабой. У ссылку была адпраўлена таксама маці Ін Чжэна Чжао, якую пасля ўгавораў дарадцаў вярнулі ў палац.
Праўленне з прэм'ер-міністрам Лі Сы 237—230 да н. э. Пасля адхілення Люй Бувэя прэм'ер-міністрам стаў легіст Лі Сы, вучань Сюнь-цзы.
Не давяраючы сваім дарадчыкам, Ін Чжэн аддаў загад выслаць з краіны ўсіх не-цыньскіх чыноўнікаў. Лі Сы напісаў яму дакладную, у якой абгрунтаваў, што такая мера прывядзе толькі да ўзмацнення варожых царстваў, і ўказ быў адменены.
Лі Сы аказваў вялікі ўплыў на маладога кіраўніка, таму некаторыя спецыялісты не без падставы лічаць, што іменна яго, а не Ін Чжэна трэба лічыць сапраўдным стваральнікам імперыі Цынь. Мяркуючы па наяўных дадзеных, Лі Сы быў рашучы і жорсткі. Ён абгаварыў свайго таленавітага савучня Хань Фэя, бліскучага тэарэтыка позняга легізму, і тым самым давёў яго да гібелі (пасля прачытаўшы сачыненні Ханя, Ін Чжэн шкадаваў, што пасадзіў яго ў турму, дзе той, паводле падання, прыняў яд, атрыманы ад Лі Сы).
Ін Чжэн і Лі Сы працягнулі паспяховыя вайны з праціўнікамі на ўсходзе. Пры гэтым імператар не грэбаваў ніякімі метадамі — ні стварэннем сеткі шпіёнаў, ні хабарамі, ні дапамогай мудрых дарадцаў, першае месца сярод якіх заняў Лі Сы.
Аб'яднанне Кітая 230—221 да н. э.
Усё ішло да аб'яднання Кітая на чале з дынастыяй Цынь. Дзяржавы Сярэдняга Кітая глядзелі на Шэньсі (горная паўночная краіна, якая служыла ядром цыньских уладанняў) як на варварскую ўскраіну. Дзяржаўны лад мацнеючага царства адрозніваўся магутнай ваеннай машынай і шматлікай бюракратый.
У 32 гады ён авалодаў тым княствам, у якім нарадзіўся, тады ж памерла яго маці. Пры гэтым Ін Чжэн даказаў усім, што ў яго вельмі добрая памяць: пасля захопу Ханьданя ён прыбыў у горад і асабіста кіраваў знішчэннем даўніх ворагаў яго сям'і, якія трыццаць гадоў назад ў час заложніцтва яго бацькі прыніжалі і абражалі сям'ю яго маці.Сыма Цянь. Исторические записки. Ши цзи. Глава 6. У наступным годзе Цзін Кэ, забойца, падасланы Янь Данем, няўдала зрабіў замах на Ін Чжэна. Цыньскі ўладар быў на валасок ад гібелі, але сам адбіўся сваім царскім мячом ад забойцы, нанёсшы яму 8 ран. На яго быў здзейснены яшчэ два замахі, якія таксама закончыліся няўдачай. Ін Чжэн захапіў адну за адной усе шэсць няцыньскіх дзяржаў, на якія ў той час дзяліўся Кітай: у 230 г. да н. э. было знішчана царства Хань, у 225 г. — Вэй, у 223 г. — Чу, у 222 г. — Чжао і Янь, а ў 221 — Ці. У 39 гадоў Чжэн упершыню ў гісторыі аб'яднаў ўвесь Кітай і ў 221 годзе да нашай эры прыняў троннае імя Цынь Шыхуан, заснаваўшы новую імператарскую дынастыю Цынь і назваў сябе першым яе кіраўніком. Тым самым ён паставіў кропку на перыядзе Чжаньго з яго саперніцтвам царстваў і кровапралітнымі войнамі.
Праўленне аб'яднаным Кітаем (221—210 да н. э.)
Рэарганізацыя праўлення
Велізарная кампанія па аб'яднанню Паднябеснай была завершана ў 221 г., пасля чаго новы імператар правёў рад рэформ для замацавання заваяванага адзінства.
Сталіцай імперыі быў абраны Сяньян у спрадвечных цыньскіх уладаннях, недалёка ад сучаснага Сіаня. Туды былі пераведзеныя саноўнікі і вяльможы ўсіх заваяваных дзяржаў, усяго 120 тысяч сямей. Гэтая мера дазволіла цыньскаму імператару ўзяць эліту заваяваных царстваў пад надзейны паліцэйскі кантроль.
Па настойлівай парадзе Лі Сы імператар, каб пазбегнуць распаду дзяржавы, не стаў прызначаць сваякоў і прыбліжаных князямі новых зямель.
З тым, каб задушыць цэнтрабежныя тэндэнцыі на месцах, імперыю падзялілі на 36 ваенных акруг Цзюнь (), на чале якіх прызначаліся кіраўнікі і чыноўнікі.
Ваенныя акругі далей падзяляліся на вобласці (縣), паветы (鄉), сельскія воласці з 100 сямей (里).Chang, Chun-shu Chang. (2007). The Rise of the Chinese Empire: Nation, State, and Imperialism in Early China, CA. 1600BC — 8AD. University of Michigan Press. ISBN 0-472-11533-2, ISBN 978-0-472-11533-4. p 43-44 У адрозненне ад папярэдніх адміністрацыйных сістэм, структура была строга цэнтралізавана.Veeck, Gregory. Pannell, Clifton W. (2007). China's Geography: Globalization and the Dynamics of Political, Economic, and Social Change. Rowman & Littlefield publishing. ISBN 0-7425-5402-3, ISBN 978-0-7425-5402-3. p57-58.
Зброя, адабраная ў пераможаных князёў, была сабрана ў Сяньяне і пераплаўлена на велізарныя званы. Са збройнага металу было выплаўлена таксама 12 бронзавых калосаў, якія былі пастаўлены ў сталіцы.
Была праведзена рэформа пад лозунгам «усе калясніцы з воссю адной даўжыні, усе іерогліфы — стандартнага напісання» была створана адзіная сетка дарог, скасаваныя разрозненыя сістэмы іерогліфікі заваяваных царстваў, уведзена адзіная грашовая сістэма, а таксама сістэма мер і вагаўСыма Цянь. Исторические записки. Т.2, глава 64-65.. Гэтыя меры леглі ў аснову культурнага і эканамічнага адзінства Кітая і на тысячагоддзя перажылі недаўгавечную імперыю Цынь. У прыватнасці, сучасная кітайская іерагліфічная пісьменнасць узыходзіць іменна да цыньскага пісьма.
Вялікія будоўлі