Мабільны тэлефон — мабільная камунікацыйная прылада, прызначаная пераважна для галасавых зносін.
Тэхналагічную аснову мабільнай сувязі складае радыёсувязь.
У цяперашні час сотавая сувязь — самая распаўсюджаная з усіх відаў мабільнай сувязі, таму звычайна мабільным тэлефонам завуць сотавы тэлефон, аднак мабільнымі тэлефонамі, акрамя сотавых, з’яўляюцца таксама спадарожнікавыя тэлефоны, радыётэлефоны і апараты .
У прастамоўі — «мабільнік», «труба», «мабіла» і г.д.
Гісторыя мабільных тэлефонаў 6 сакавіка 1983 кампанія Motorola выпусціла першы ў свеце камерцыйны партатыўны сотавы тэлефон. Апарат DynaTAC 8000X, на які было выдаткавана больш за $100 млн, распрацоўваўся 15 гадоў. Тэлефон важыў 794 грамы і меў памеры 33 x 4,4 x 8,9 см. Зараду акумулятараў хапала на 8 гадзін працы ў рэжыме чакання або на адну гадзіну ў рэжыме гутаркі. У розніцу тэлефон каштаваў 3995 долараў ЗША. У 1984 годзе карыстальнікаў мабільнай сувязі было каля 300 тысяч чалавек, у 2003 ужо больш за 1,2 млрд.
Гісторыя мабільнай сувязі ў Беларусі Глядзі Сотавая сувязь
Віды мабільных тэлефонаў Сотавы тэлефон Спадарожнікавы тэлефон Апарат транкавай сувязі Аўтамабільны радыётэлефон Радыётэлефон далёкага дзеяння Радыётэлефон блізкага дзеяння Смартфон
Гл. таксама Гайдфон Уокі-токі Пэйджар Мабільнік (2006) — раман Стывена Кінга SAR Multisync Мабільны кантэнт Мабільны этыкет Радыёвыпраменьванне
Спасылкі
Катэгорыя:Тэлефонная сувязь Катэгорыя:Радыёсувязь