Андрэй Міхайлавіч Хрыпач (нар. , ) — беларускі футбаліст і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у бабруйскай «Белшыне».

Клубная кар’ера Пачынаў дарослую кар’еру ў бабруйскім «Фандаку», пазней гуляў за мазырскі МПКЦ. У 1996 годзе вярнуўся ў Бабруйск, стаўшы іграком «Белшыны», у складзе якой стаў уладальнікам медалёў чэмпіянату Беларусі ўсіх якасцей.

У 2003 годзе далучыўся да «Баранавічаў», якія ўзначаліў былы таварыш па «Белшыне» Андрэй Хлебасолаў, і дапамог клубу перамагчы ў Другой лізе. Гульнявую кар’еру завяршыў у 2005 годзе ў складзе рагачоўскага «Дняпра-ДЮСШ-1».

Міжнародная кар’ера У 1994—1997 гадах прыцягваўся да нацыянальнай зборнай Беларусі.

Трэнерская кар’ера Пасля завяршэння гульнявой кар’еры стаў працаваць у структуры «Белшыны». У 2010—2011 быў трэнерам дубліруючага складу бабруйчан, а ў 2017 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды, дзе стаў дапамагаць Уладзіміру Гольмаку.

У красавіку 2018 года стаў галоўным трэнерам другалігавай «Вікторыі» з Мар’інай ГоркіФутбол. Андрей Хрипач стал новым главным тренером «Виктории» . Пад яго кіраўніцтвам склад каманды папоўніў шэраг маладых бабруйскіх футбалістаў. У сезоне 2019 года ўзначальваў каманду «Белшына-2», якая гуляла ў Другой лізе. У пачатку 2020 года вярнуўся ў «Вікторыю», пазней у тым жа годзе стаў трэнерам у штабе «Белшыны».

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2001 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1997 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1996, 1998 Уладальнік Кубка Беларусі (4): 1996, 1997, 1999, 2001 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2003

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Рагачоў Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Бабруйск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Трэнеры ФК Белшына-2 Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта