Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018 (28-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2018 года.

У турніры разыгрывалася дзве пуцёўкі ў Першую лігу 2019. Лідарства хутка пасля пачатку турніру захапіў брэсцкі «Рух», пазней канкурэнцыю яму сталі складаць сталічныя «Крумкачы». Мінскі клуб на некаторы час захапіў першы радок, аднак пасля перамогі ў вочнай сустрэчы 1:0 «Рух» вярнуў лідарства. За два туры да фінішу абодва клубы забяспечылі выхад у Першую лігу, пераможцам турніру толькі па выніках апошняга тура стаў «Рух».

Склад удзельнікаў

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам Клубы, якія папоўнілі Другую лігу «Крумкачы» (Мінск) (13-е месца ў Вышэйшай лізе 2017, неатрыманне ліцэнзіі на сезон 2018 і заяўка фармальна новага клуба ў Другую лігу) «Асіповічы» (15-е месца ў Першай лізе 2017 і вылет у Другую лігу) «Нёман-Агра» (Стоўбцы) (16-е месца ў Першай лізе 2017 і вылет у Другую лігу) «Паперпрам» (Гомель) (дэбютант лігі) «Рух» (Брэст) (дэбютант лігі) «Горкі» (каманда вярнулася ў чэмпіянат Беларусі пасля доўгага перапынку) «Івацэвічы» (дэбютант лігі)

Клубы, якія пакінулі Другую лігу ЮАС (Жыткавічы) (1-е месца ў Другой лізе 2017, выхад у Першую лігу) «Чысць» (2-е месца ў Другой лізе 2017, выхад у Першую лігу) «Любань» (11-е месца ў Другой лізе 2017, адмова ад удзелу) «Зборная ТФ» (Гомель) (12-е месца ў Другой лізе 2017, адмова ад удзелу) СДЮШАР-8 (Гомель) (13-е месца ў Другой лізе 2017, адмова ад удзелу) СДЮШАР-3 (Пінск) (14-е месца ў Другой лізе 2017, адмова ад удзелу)

Клубы-ўдзельнікі

КлубМесца ў сезоне 2017ГорадСтадыёнУмяшчальнасць Асіповічы 15 у Першай лізе Асіповічы «Юнацтва» 2500 Ашмяны-БДУФК 3 Ашмяны ФАК 525 Вікторыя 7 Мар’іна Горка Гарадскі 2000 Горкі - Горкі «Спадарожнік» 1512 Івацэвічы - Івацэвічы СДЮШАР Клецк 4 Клецк Гарадскі 1000 Крумкачы 13 у Вышэйшай лізе Мінск «Алімпійскі» 1500 Маладзечна-ДЮСШ-4 6 Маладзечна Гарадскі 4800 Нёман-Агра 16 у Першай лізе Стоўбцы «Юнацтва» 650 Паперпрам - Гомель «Гомсельмаш» 3000 Рух - Брэст «Юнацтва» 3000 СМІаўтатранс 8 Смалявіцкі раён ФАК 400 Спадарожнік 5 Рэчыца «Цэнтральны» 3000 Узда 9 Узда Гарадскі 900 Энергетык-БДАТУ 10 Мінск БДАТУ 781

Турнірная табліца

Вынікі матчаў

Статыстыка ігракоў Бамбардзіры №ГулецКлубГалы1 Дзмітрый КупнеўскіАшмяны-БДУФК262 Аляксандр МрынскіУзда223 Павел ПампухаРух214 Віктар ЛагуцінСпадарожнік18- Аляксей СкварчэўскіАшмяны-БДУФК186 Сяргей ГалоўчыкРух16- Раман ПасевічАсіповічы / Спадарожнік168 Багдан ДубавікНёман-Агра15- Ілья ФедарэнкаІвацэвічы1510 Дзмітрый ЖданокКрумкачы14- Сяргей КошальКрумкачы1412 Сяргей КротМаладзечна-ДЮСШ-412

Крыніца: Football.By

Спасылкі

2018 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2018 годзе Катэгорыя:2018 год у футболе