thumb|95px|right|нарукаўныя знакі адрознення лейтэнант-адмірала ВМС Нідэрландаў

Лейтэнант-адмірал (, ) — вышэйшае ваенна-марское званне ў некаторых краінах свету. У Каралеўскіх ваенна-марскіх сілах Нідэрландаў з’яўляецца званнем вышэй за віцэ-адмірала, але ніжэй за званне адмірала, якое было скасавана ў 1956 годзе, т.б. гэта званне з’яўляецца найвышэйшым ваенна-марскім званнем у ВМС Нідэрландаў. У некаторых іншых флотах свету гэта званне адпавядае званню поўнага адміралаOnline Encyclopedia and Dictionary — Lieutenant Admiral .

У XVII стагоддзі кожны лейтэнант-адмірал галандскага флоту ўзначальваў адно з сямі адміралцействаў Нідэрландаў і ў перыяды войнаў на моры кіраваў баявой эскадрай, якая складалася з парусных караблёў, прыпісаных да адпаведнага адміралцейства.

За ваенныя заслугі знакамітым флатаводцам Нідэрландаў XVII стагоддзя — Міхілу Адрыянсану дэ Руйтэру (чын прысвоены ў лютым 1673; штатгальтар Нідэрландаў Вільгельм III меў у той час вышэйшы ваенна-марскі чын Нідэрландаў — адмірал-генерал — чын (званне) Вярхоўнага галоўнакамандуючага Флотам Нідэрландаў) і Карнелісу Тромпу (чын прысвоены 6 лютага 1679 года, у 1665 годзе часова выконваў абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага флотам Нідэрландаў, з 8 мая 1678 года быў адмірал-генералам Даніі) было прысвоена ваенна-марское званне (чын) лейтэнант-адмірал-генерал ().

Спасылкі http://www.123exp-warfare.com/t/03804491115/

Катэгорыя:Ваенна-марскія званні