Ха́суэл () — востраў у Антарктыцы, у моры Дэйвіса, за 2,5 км ад Берага Праўды на Зямлі Каралевы Мэры.

Востраў адкрыты ў час Аўстралійскай антарктычнай экспедыцыі 1911—1914 гг. пад кіраўніцтвам Дугласа Моўсана. Названы ў гонар аўстралійскага заолага, прафесара Сіднейскага ўніверсітэта Уільяма А. Хасуэла ().

Плошча паверхні вострава каля 1 км². Вышыні да 93 м. На востраве калоніі пінгвінаў Адэлі і іншых птушак. Каля вострава буйныя калоніі імператарскіх пінгвінаў.

Літаратура

Спасылкі Haswell Island // Geographic Names Information System (GNIS)

Катэгорыя:Астравы Антарктыды