Герцагства Ніжняя Баварыя () — герцагства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала з 1255 па 1340 гады.

Гісторыя Першае стварэнне Ніжнебаварскае герцагства было ўтворана ў 1255 годзе ў выніку падзелу ўладанняў герцага Атона II паміж яго сынамі: Генрых атрымаў Ніжнюю Баварыю, а Людвіг — Верхнюю (з Пфальцам).

У 1331 годзе, у выніку канфлікту Генрыха XIV са сваякамі, адпалі герцагствы Баварыя-Бурггаўзен на чале з Атонам IV, і Баварыя-Дэгендорф на чале з Генрыхам XV, аднак у 1332 годзе тры герцагі вярнуліся да сумеснага кіравання.

Пасля згасання ніжнебаварскай лініі Вітэльсбахаў Людвігу IV удалося ў 1340 годзе зноў аб'яднаць баварскія ўладанні сям'і ў адно цэлае.

Другое стварэнне Калі дзеці Людвіга IV у 1349 годзе падзялілі спадчыну бацькі, Людвіг V, Людвіг VI і Атон V атрымалі частку, якая зноў была названая «Верхняй Баварыяй», а Стэфану II, Вільгельму I і Альбрэхту I дасталася «Ніжняя Баварыя».

У 1353 годзе Ніжняя Баварыя была падзелена зноў: Стэфану дасталася Баварска-Ландсгуцкае герцагства, а Вільгельму і Альбрэхту — Баварска-Штраўбінгскае герцагства.

Герцагі Ніжняй Баварыі Першае стварэнне Генрых XIII (1255—1290) Атон III (1290—1312) Людвіг III (1290—1296) Стэфан I (1290—1310) Генрых XIV (1310—1339) Атон IV (1310—1334) Генрых XV (1312—1333) Ёган I (1339—1340)

Другое стварэнне Стэфан II, Вільгельм I і Альбрэхт I (1347—1349) Катэгорыя:Герцагствы Германіі Катэгорыя:Гісторыя Баварыі Катэгорыя:1255 год у Еўропе Катэгорыя:1347 год у Еўропе Катэгорыя:XIII стагоддзе ў Германіі Катэгорыя:XIV стагоддзе ў Германіі