Вуліца Макаёнка — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Названа ў гонар Андрэя Ягоравіча Макаёнка (1920—1982), драматурга, народнага пісьменніка Беларусі. Пачынаецца ад праспекта Незалежнасці (на скрыжаванні — станцыя метро «Маскоўская»), у раёне дома № 7 вуліца робіць невялікі паварот, перасякае вуліцу Парніковая і дзіцячую чыгунку.

Забудова

Няцотны бок № 9 — Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. № 13 — Рэспубліканскі шпіталь КДБ № 17 — Рэспубліканскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння. № 19 — Мінскі завод безалкагольных напояў № 23 — ААТ «ММЗ імя С. І. Вавілава — кіруючая кампанія холдынгу БелОМА» № 29 — Мінскі гарадскі педагагічны каледж.

Цотны бок № 8 — Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства. Забудова жылога квартала Vogue. № 12 — Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці. № 14 — Гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка.

Азеляненне У канцы вуліцы размешчаны парк Чалюскінцаў і Цэнтральны батанічны сад НАНБ.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска