Чэ́рні. Сустракаецца таксама варыянт Чарні́ (, ) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 9 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.
Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя».
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя як сяло — прыватная ўласнасць у Берасцейскім павеце Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1577 годам пазначана як двор Чэрнік. У 1617 годзе маёмасць князя Фёдара Масальскага.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.
У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Цэнтр маёнтка Чэрні, якім у 1868 годзе валодаў Ф. Ягмін. У 1877 годзе вяскоўцы пабудавалі драўляную царкву. У 1886 годзе сяло ў Косіцкай воласці, царкоўнапрыходская школа, карчма. З 1889 года працавала народнае вучылішча, у якім навучаліся 51 хлопчык і 2 дзяўчынкі. У 1890 годзе маёнткам валодаў К. Ягмін. У 1897 годзе царква, хлебазапасны магазін, царкоўнапрыходская школа.
У 1905 годзе сяло ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета. Тут размяшчаўся ўчастак паліцэйскіх ураднікаў Мяднянскай воласці. У 1905 годзе 1370 дзесяцін зямлі належалі пані Ю. Штэрн. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе адкрыта 7-гадовая школа. У Вялікую Айчынную вайну акупанты спалілі 8 двароў; 9 вяскоўцаў загінулі на фронце. У жніўні 1950 года арганізаваны калгас «Маладая гвардыя», у які ўвайшлі 30 гаспадарак з 66.
3 чэрвеня 1957 года Чарнеўскі і Тэльмінскі сельскія Саветы аб’яднаны ў адзін Чарнеўскі сельскі Савет Брэсцкага раёна з цэнтрам у вёсцы Чэрні.
У 1969 годзе калгас ператвораны ў аднайменны саўгас.
8 мая 1970 года Вычулкаўскі сельсавет перайменаваны ў Чэрнінскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ЧэрніРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286).. Вёска з Тэльмінскага сельсавета перададзена ў склад Чэрнінскага сельсавета.
4 верасня 1972 года да вёскі далучаны хутары ЧэрніРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365)..
Інфраструктура Сярэдняя школа Музычная школа Дзіцячы садок Клуб Бібліятэка Амбулаторыя Аптэка Ветэрынарная аптэка Магазін Спартыўная пляцоўка
Насельніцтва 30 мужчын, 30 жанчын (1868) 42 двары, 257 жыхароў (1876) 114 жыхароў (1886) 30 двароў, 188 жыхароў (1897) 151 жыхар (1905) 62 двары, 371 жыхар (1921) 61 двор, 362 жыхары (1940) 510 жыхароў (1959) 280 жыхароў (1970) 618 гаспадарак, 1806 жыхароў (1997) 841 гаспадарка, 2303 жыхары (2005) 2685 жыхароў (2009) 3478 жыхароў (2019) 1174 гаспадаркі, 3326 жыхароў (2026)
Культура
Мастацкія практыкі саломапляцення Брэсцкай вобласці — .
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чэрнінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна