Нады́м () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.
Даўжыня ракі 545 км. Плошча вадазбору 64 000 км². Сярэдні расход вады 590 м³/с (за 104 км ад вусця, каля горада Надым — 446 м³/с)Фролова Н. Л. Надым // Научно-популярная энциклопедия «Вода России». Сярэдні аб’ём сцёку складае прыблізна 18,5 км³/год. Рака бярэ пачатак з возера Нумто на Сібірскіх Увалах, цячэ пераважна ў напрамку на поўнач па Заходне-Сібірскай раўніне. Упадае ў Обскую губу Карскага мора, утвараючы дэльту. Жыўленне ракі мяшанае, з перавагай снегавога. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў канцы мая.
Прытокі Надыма: Хой-Яха, Чырча, Ты-Яха, Хады-Яха, Правая Хета, Левая Хета, Малая Хуху, Вялікая Хуху, Вэн-Яха, Нгатулава, Пайсята, Сармік-Яха, Сімі-Ёган, Татляга-Яга, Ету-Ёган, Лансінг-Ёган, Тансу-Яга, Ай-Надым і іншНадым // Государственный водный реестр РФ.
Рака суднаходная на адлегласці 123 км (ад вусця да горада Надым).
Літаратура
Надым // Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.
Спасылкі Надым // Государственный водный реестр РФ Фролова Н. Л. Надым // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Надым (река) // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия
Катэгорыя:Рэкі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Катэгорыя:Басейн Карскага мора