Чырвоная вуліца — вуліца ў Мінску. Знаходзіцца ў Савецкім і Цэнтральным раёнах горада.

Назва Вуліца з’явілася да 1860 года і названа шматзначным словам «Красная», назва захавалася да цяперашняга часу і не звязана з савецкай эпохай. У савецкі час дыктары Дома радыё называлі свой адрас па-беларуску як «вуліца Чырвоная, 4»; назва «Чырвоная» і сёння з’яўляецца афіцыйнай і сустараецца на вулічных шыльдах. Аднак, назва вуліцы выкарыстоўваецца ў значэнні «парадны, ганаровы», таму больш слушнай беларускай назвай была б «Красная»https://web.archive.org/web/20190929030015/https://news.tut.by/culture/528773.html.

Размяшчэнне

Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Размешчана паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Куйбышава. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Камуністычнай каля будынка Міністэрства абароны Беларусі і парку Марата Казея, перасякае вуліцу Кісялёва і праспект Машэрава, з поўначы прымыкае вуліца Пугачоўская, пасля скрыжавання з вуліцай Веры Харужай на плошчы Якуба Коласа пераходзіць у вуліцу Якуба Коласа.

Забудова

№ 4 — Дом радыё. У будынку размяшчаецца Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. № 17 — Мінскі фінансава-эканамічны каледж. № 17, корпус 1 — сталовая Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа (1977, арх. Г. Занеўскі). З’яўляецца найбольш цікавай з пункта гледжання мастацка-вобразай напоўненасці сярод прадпрыемстваў гандлю і бытавога абслугоўвання таго часу. Прыгажосць архітэктурна-прасторавай кампазіцыі, якая будуецца на арганічным спалучэнні некалькіх аб’ёмаў, падкрэсліваецца разнастайнасцю матэрыялаў рознай фактуры і колеру, што стварае непаўторны мастацкі вобраз. Адзін з аб’ёмаў мае гладкую атынкаваную ў белы колер паверхню сцяны, іншы абмураваны чырвонай цэглай з вылучэннем белай тынкоўкай асобных элементаў — бардзюраў лесвіц, аконных рам, дэкаратыўных дэталей у вуглавых частках. Строгія геаметрычныя формы гарманіруюць і з навакольным ландшафтам добраўпарадкаванай тэрыторыі, якая мае рэгулярную сістэму пешаходных алей. № 19а — Беларускі дзяржаўны ветэрынарны цэнтр № 19б — Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж

Славутасці Шпітальныя могілкі (зніклыя) тралейбуснае дэпо

Транспарт На адрэзку ад праспекта Машэрава да вуліцы Веры Харужай па вуліцы пракладзены трамвайныя пуці.

Скверы

Красны сквер перад Мінскім фінансава-эканамічным каледжам і безназоўны сквер цераз дарогу ад яго. Сквер на плошчы Якуба Коласа.

Спасылкі

Вуліца Чырвоная на ato.by Троллейбусное депо № 1. // maxim-nm.livejournal.com

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск)