«Хан Сола. Зорныя войны: Гісторыі» () — амерыканскі эпічны прыгодніцкі фільм у жанрах касмічная опера і касмічны вестэрн, рэжысёра Рона Ховарда, па сцэнарыі Джонатана і Лоўрэнса Кэзданаў. Другі поўнаметражны спін-оф кінасагі «Зорныя войны». Адносна ўнутранай храналогіі сагі асноўныя падзеі фільма адбываюцца паміж падзеямі III эпізода і першага спін-офа кінасагі «Ізгой-адзін».

Першапачаткова рэжысёрамі праекта былі Філ Лорд і Крыстафер Мілер, аднак 21 чэрвеня 2017 года яны былі звольнены з прычыны сур'ёзных творчых рознагалоссяў са студыяй і сцэнарыстамі. Ужо 22 чэрвеня было абвешчана, што новым рэжысёрам стане Рон Ховард. Сусветная прэм'ера адбылася 10 мая 2018 года ў Лос-Анджэлесе і 15 мая ў Канахhttp://www.spletnik.ru/buzz/chronicle/82400-kanny-2018-emiliya-klark-chubakka-khan-solo-na-fotokolle.html.

У ролях

Музыка Музыку да фільма напісаў намінант на прэмію «Оскар» Джон Паўэл, стаўшы трэцім кампазітарам, які калі-небудзь працаваў над франшызай. Пастаянны кампазітар «Зорных войнаў» Джон Уільямс напісаў для фільма галоўную тэму.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы пра «Зорныя войны» Катэгорыя:Фільмы Lucasfilm Катэгорыя:Дыснэеўскія фільмы Катэгорыя:Фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы-прыквелы Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джон Паўэл