Кунесць () — вёска ў Пскоўскай вобласці Расіі, уваходзіць у склад Юшкінскай воласці Гдоўскага раёна. Знаходзіцца недалёка ад берага Чудскога возера. У 2000 годзе ў вёсцы пастаянна пражывалі толькі 8 чалавек. У цёплыя сезоны насельніцтва павялічваецца дзякуючы дачнікам з Пскова, Гдова і Санкт-Пецярбурга.

Эканоміка Вёска не мае школ, прадпрыемстваў. Большасць насельніцтва жыве з агародаў і рыбалкі. Найбліжэйшая прадуктовая крама знаходзіцца ў вёсцы Ветвенік за 8 кіламетраў ад Кунесці. У вёску Горка, аддзеленую ад Кунесці ракой Куной, раз на тыдзень прыязджае аўтакрама — грузавы аўтамабіль, проста з кузава якога вядзецца гандаль.

Катэгорыя:Населеныя пункты Пскоўскай вобласці