Максім Плотнікаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, у юнацкім узросце далучыўся да мінскага «Дынама». З 2015 года пачаў выступаць за дубль мінчан і неўзабаве замацаваўся ў складзе каманды.
9 ліпеня 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе мінчан, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы Кубка Беларусі супраць «Чысці» (4:0), дзе «Дынама» было прадстаўлена ў асноўным маладымі ігракамі. Неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў першалігавы «Прамень». У «Промні» стаў асноўным брамнікам і па выніках сезона дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, быў прызнаны найлепшым брамнікам Першай лігі.
У студзені 2018 года пасля вяртання з арэнды трэніраваўся з асноўнай камандай «Дынама», аднак пасля падпісання дынамаўцамі Андрэя Гарбунова зноў далучыўся да «Промня», і неўзабаве арэнда была падоўжана яшчэ на адзін сезон. Пачынаў сезон 2018 у дублі «Промня», у Вышэйшай лізе дэбютаваў 28 красавіка 2018 года ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0), дзе дапамог сталічнай камандзе здабыць першую ў гісторыі перамогу ў элітным дывізіёне.
У ліпені 2018 года пасля прагляду на правах арэнды далучыўся да «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе стаў другім брамнікам пасля Уладзіміра Бушмы.
У снежні 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама». Застаўся ў камандзе на сезон 2019, здолеў выйграць канкурэнцыю ў Сяргея Ігнатовіча і стаць асноўным брамнікам мінчан. У ліпені 2020 года падоўжыў кантракт з клубам. З лета 2020 года стаў радзей з’яўляцца ў складзе з-за траўм, у 2021 годзе ўвогуле не выхадзіў на поле, толькі часам заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама».
Са студзеня 2022 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам. Пачынаў сезон асноўным брамнікам, з верасня саступіў месца на поле Сяргею Чэрніку. У студзені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам».
У лютым 2023 года стаў іграком казахстанскага «Каспія». Быў асноўным брамнікам каманды. У кастрычніку 2023 года атрымаў пералом нагі і выбыў на працяглы тэрмін.
У сакавіку 2024 года перайшоў у дзяржынскі «Арсенал», дзе пасля аднаўлення ад траўмы стаў выхадзіць на поле. У ліпені 2024 года пакінуў «Арсенал» і неўзабаве падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ».
Міжнародная кар’ера У 2013—2015 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У 2015—2016 гадах прыцягваўся да юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў), аднак у кваліфікацыйных матчах чэмпіянату Еўропы заставаўся на лаўцы запасных.
8 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Албаніі (1:1). Быў другім брамнікам моладзевай зборнай пасля Паўла Паўлючэнкі, хоць шмат адсутнічаў з-за траўм.
9 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Уэльса (0:1).
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2015 дубль Дынама 13 −13 2016 дубль Дынама 22 −15 2017 (2) дубль Дынама 11 −10 2017 (2) Д2 Прамень 16 −7 2018 (1) Д1 Прамень 8 −12 2018 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ 4 −3 2019 Д1 Дынама 23 −25 2020 Д1 Дынама 14 −11 2021 дубль Дынама 8 −4 2022 Д1 Шахцёр 12 −9 2023 Д1 Каспій 20 −33 2024 (1) Д1 Арсенал 3 −4
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Каспій Актау Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск