Уладзіслаў Сяргеевіч Малькевіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Урал» з Екацярынбурга і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец маладзечанскай ДЮСШ-4, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. У 2016 годзе пачаў гуляць за дубль барысаўчан, 14 верасня таго ж года дэбютаваў у асноўнай камандзе ў матчы Кубка Беларусі супраць магілёўскага «Тарпеда» (4:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме, а 28 кастрычніка дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Крумкачамі» (3:0).
У сезоне 2017 выступаў за дубль, а да сезона 2018 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай. У маі 2018 года ў сувязі з траўмай Максіма Валадзько ў двух матчах выхадзіў у стартавым складзе барысаўчан у Вышэйшай лізе на пазіцыі левага абаронцы, адгуляўшы ў іх па 90 хвілін; пазней у тым жа месяцы падоўжыў кантракт з барысаўчанамі. З ліпеня 2018 года да жніўня 2019 года не з’яўляўся на полі праз праблемы са здароўем, пазней стаў прыцягвацца да дубля.
У сакавіку 2020 года зноў падоўжыў кантракт з БАТЭ і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію». З цягам часу замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы мазыран. Па заканчэнні сезона 2020 вярнуўся з арэнды ў БАТЭ.
У пачатку 2021 года праходзіў перадсезонную падрыхтоўку разам з БАТЭ і пачаў сезон у складзе барысаўчан. Паспеў чатыры разы выйсці на замену ў матчах Вышэйшай лігі, прыцягваўся таксама да матчаў Кубка Беларусі. У ліпені 2021 года зноў быў арандаваны «Славіяй». У якасці трывалага іграка асновы дапамог клубу захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў мазырскую каманду і вярнуўся ў БАТЭ, дзе замацаваўся ў стартавым складзе, стаў выступаць на пазіцыі паўабаронцы.
У верасні 2023 года перайшоў у екацярынбургскі «Урал».
Міжнародная кар’ера У 2015—2017 гадах гуляў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
14 лістапада 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Славакіі (0:3).
3 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча Лігі нацый УЕФА супраць Славакіі (0:1).
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2016, 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022 Уладальнік Кубка Беларусі: 2021 Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2017, 2022
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2016 Д1 БАТЭ 1 0 2017 дубль БАТЭ 20 2 2018 Д1 БАТЭ 2 0 2019 дубль БАТЭ 13 2 2020 Д1 Славія 17 2 2021 (1) Д1 БАТЭ 4 0 2021 (2) Д1 Славія 12 2 2022 Д1 БАТЭ 27 4 2023 (1) Д1 БАТЭ 15 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Урал Екацярынбург