Іль-Ронд, або Ронд () — востраў у архіпелагу Грэнадзіны (Малыя Антыльскія астравы). Уваходзіць у склад дзяржавы Грэнада. Плошча — 3,2 км².
Востраў Іль-Ронд месціцца ў 7,7 км на паўночны захад ад вострава Грэнада. Мае вулканічнае паходжанне. Клімат трапічны сухі.
Іль-Ронд з'яўляецца прыватнай уласнасцю. У 2007 г. быў прапанаваны на продаж за 100 000 000 долараў ЗША. Наведваецца турыстамі. Сталага насельніцтва няма.
Спасылкі Ronde Island World's Most Expensive Private Islands
Катэгорыя:Астравы Грэнадзіны Катэгорыя:Малыя Антыльскія астравы Катэгорыя:Астравы Карыбскага мора