— японская халодная зброя з доўгай дзяржальняй, рэдкі разнавід нагінаты.

Бісэнто адрозніваецца ад нагінаты вялікім памерам і іншым стылем абыходжання. Гэтай зброяй працуюць абавязкова з шырокім хватам, задзейнічаючы абодва канцы, пры тым, што вядучая рука павінна знаходзіцца ля гарды.К. В. Асмолаў. Гісторыя халоднай зброі: Усход і Захад (частка 2)

Ёсць і перавагі стылю барацьбы з бісэнта над стылем барацьбы з нагінатай. У баі спінка клінка бісэнта, у адрозненне ад нагінаты, можа не толькі адбіваць і адводзіць удар, але і націскаць, і кантраляваць. Бісэнта цяжэй за нагінату, таму ягоныя сякучыя ўдары ў вялікай ступені праносныя, чым фіксаваныя. Яны наносяцца са значна большым размахам. Бісэнта можа з лёгкасцю адсекчы галаву як чалавеку, так і канюДля гэтага меч і выкарыстоўваўся., што з нагінатай зрабіць не так проста. Вага мяча мае ролю як у прабіўной, так і ў штуршковай ўласцівасці.

Ёсць меркаванне, што ідэю гэтай зброі японцы ўзялі ў кітайскіх мячоў.Hatsumi, Masaaki. «Ніндзя: Гісторыя і Традыцыя»

Гл. таксама Яры Нагіната Сікамідзуэ

Катэгорыя:Мячы (зброя)