Вра́гавіцы () — вёска ў Оламаўцкім краі Чэшскай Рэспублікі, недалёка ад Просцеява. Насельніцтва складае каля . У вёсцы ёсць царква Святога Варфаламея, паштовае аддзяленне і некалькі бараў.

Гісторыя

Упершыню вёска згадваецца ў 1337 годзе. Паводле гістарычных звестак, прынамсі ў 1370 годзе ў вёсцы існавала царква. Яна была спаленая вялікім пажарам у 1587 годзе. Замест яе была пабудаваная новая царква, якая праіснавала да 1831 года, калі была знесеная — на яе месцы ў 1831—1836, на сродкі Яна Ёзэфа, чэшскага графа і ўласніка зямлі, на якой стаяла вёска, была пабудаваная новая царква.

Спасылкі

Врагавіцы

Катэгорыя:Населеныя пункты Чэхіі Катэгорыя:Оламаўцкі край