Роберт Энтані Радрыгес (; , Сан-Антоніа, штат Тэхас, ЗША) — амерыканска-мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, аператар і кампазітар.
Большасць яго фільмаў мае шмат арыгінальных фабул, нетыповых герояў і цікавых эксперыментаў. Належыць да творцаў, якія любяць працаваць з поўным кантролем над сваімі творамі. Не толькі рэжысуе, але таксама піша сцэнарыі, прадзюсуе, здымае і мантуе з дапамагой спецэфектаў.
Біяграфія Роберт нарадзіўся ў шматдзетнай мексіканскай сям’і (10 дзяцей). Маці — медсястра, бацька — прадавец.
Скончыў Тэхаскі ўніверсітэт у Остыне. Потым прыехаў у Галівуд, дзе працаваў тры гады на тэлебачанні.
Крытыка адкрыла яго ў 1992 годзе падчас кінафестывалю Sundance, дзе ён прэзентаваў зняты на ўласныя грошы фільм іспанскай мове «Музы́ка» ().
У 1993 годзе з Робертам заключыла кантракт агенцтва ICM. Неўзабаве выйшаў працяг «Музы́кі» — «Адчайны».
Незадоўга да гэтага Роберт пазнаёміўся з рэжысёрам Квенцінам Таранціна, яны маюць цесныя зносіны і ўдзельнічаюць у сумесных праектах (напрыклад, у «Чатырох пакоях» і праекце «Грайндхаўс»).
Цяпер Роберт жыве ў Остыне, штат Тэхас і працягвае здымаць фільмы. У сваіх фільмах ён нараўне з тым, што здымае невядомых акцёраў, такіх як Том Савіні, Майкл Паркс, Крыстас, і нават сваіх сваякоў, задзейнічае такіх мэтраў як Брус Уіліс, Сільвестэр Сталонэ, Мікі Рурк, Джоні Дэп, Джордж Клуні, Антоніа Бандэрас, Сальма Хаек і іншых.
Сям’я Роберт Радрыгес рана ажаніўся з Элізабэт Авелан, якая таксама са шматдзетнай сям’і. Ад шматлікіх праектаў прыйшлося адмовіцца з-за асабістага жыцця. У Роберта і Элізабэт пяцёра дзяцей.
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная старонка кампаніі Радрыгеса
Катэгорыя:Кінарэжысёры ЗША