«Крымінальнае чытво» () — фільм рэжысёра Квенціна Таранціна.
Сюжэт Фільм складаецца з некалькіх навел, якія аб’яднаныя агульным сюжэтам і паказаныя не ў храналагічным парадку. У адной з іх бандыты Джулс і Вінсэнт адпраўляюцца за валізкай свайго боса Марселаса Уолеса. У іншай — Вінсэнт ідзе на спатканне з жонкай Марселаса. У трэцяй баксёр Бутч падманвае Марселаса і выйгравае дагаварны бой, у чацвёртай парачка рабаўнікоў спрабуе абрабаваць наведвальнікаў у кафэ, у якім абедаюць Вінсэнт і Джулс. Ва ўсіх гэтых навелах іх героі пападаюць у розныя незвычайныя сітуацыі і пераплятаюцца паміж сабой складанымі асабістымі сувязямі.
Акцёры Джон Траволта — Вінсэнт Вэга Сэмюэл Лерой Джэксан — Джулс Уінфілд Ума Турман — Мія Уолес Харві Кейтэль Цім Рот — Гарбузік (Рынга) (у перакладзе агучваў Лявон Вольскі) Вінг Рэймс — Марселлас Уолес Эрык Штольц — Лэнс Разана Аркет Крыстафер Уокен Брус Уіліс — Буч Куліч Стыў Бушэмі
Узнагароды Залатая пальмавая галіна 47-га Канскага кінафестывалю
Беларускае агучванне Стужка была перакладзена і агучана па-беларуску, за ініцыятывай «Беларускі гальфстрым», у 2008 годзе. Ініцыятарам дубляжу выступіў Франак Вячорка, рэжысёрам — Аляксандр Памідораў. Пераклад зрабіў Макс Шчур, а рэдактарамі выступілі Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка і Пятро Садоўскі.
Крыніцы
Спасылкі Крымінальнае чытво // Сеціўная крама «Прастора»
Катэгорыя:Фільмы ЗША 1994 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1994 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 1994 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Крымінальныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на іспанскай мове Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы Квенціна Таранціна Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Квенціна Таранціна Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) Катэгорыя:50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам «Беларускі гальфстрым»