Нагамакі ( — «доўгая абгортка») — японская халодная зброя, што складаецца з дравяной дзяржальні з вялікім вастрыём. Была папулярная ў XII—XIV стагоддзях. Была падобная на соўню, нагінату або глефу, але адрознівалася тым, што даўжыня дзяржальні і вастрыя былі прыкладна роўныя, што дазваляе яе класіфікаваць, як меч. Гэтай зброяй наносіліся, пераважна, сякучыя ўдары, але яна магла ўжывацца і ў якасці дзіды. Выкарыстоўвалася ў пяхоце. Нагамакі варта трымаць дзвюма рукамі, прычым падчас бою становішча рук не змяняецца. Правая рука размешчаная бліжэй да вастрыя. У барацьбе з кавалерыяй ўдары часта наносіліся па нагах каней.
Гісторыя Гэтая зброя ўжывалася ў перыяды Камакура (1192—1333), Намбоку-цё (1334—1392) і ў перыяд Мураматы (1392—1573) дасягнула найбольшай распаўсюджанасці. Таксама яго выкарыстоўваў Ода Набунага .
Прылада Нагамакі — зброя, што выраблялася ў розных маштабах. Звычайна поўная даўжыня складала 180—210 см, вастрыё — да 90—120 см. Лязо мелася толькі з аднаго баку клінка. Дзяржальня нагамакі апрацоўвалася шнурамі ў перахрышчанай манеры, накшталт дзяржальні катаны. У нагамакі дастаткова вялікі рычаг, гэта дазваляе вельмі зручна працаваць з гэтай зброяй, у паядынку можна трымаць суперніка на неабходнай адлегласці. У баю супернік хутчэй стамляецца пры намерах дастаць уладальніка гэтай зброі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Richard Stein Article on the Nagamaki Swordforum Article on the Nagamaki
Катэгорыя:Мячы (зброя)