Мікіта Пацко (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера Выхаванец віцебскай СДЮШАР-6, пазней далучыўся да мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль, дзе неўзабаве замацаваўся ў складзе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў Першай лізе ў клубе «Бяроза-2010». Па заканчэнні сезона «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Пацко пакінуў «Дынама».

У ліпені 2016 года перайшоў у мінскае «Тарпеда», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сезоне 2017 з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды.

У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцамі. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 28 красавіка 2018 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:1). У далейшым з’яўляўся на полі нерэгулярна, пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда».

У лютым 2019 года папоўніў склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала». У якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У студзені 2020 года перайшоў у шведскі клуб «АФК Эскільстуна». Паспеў згуляць за каманду ў Кубку Швецыі, а ў красавіку 2020 года з-за прыпынення чэмпіянату Швецыі вярнуўся ў «Арсенал». У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з дзяржынскім клубам. Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У ліпені 2022 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ». У лістападзе 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2024 года.

Міжнародная кар’ера У 2012 годзе прыцягваўся да малодшай моладзевай зборнай (да 20 гадоў), а ў 2013 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023 Уладальнік Кубка Беларусі: 2023 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2019

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 дубль Дынама 1 0 2012 дубль Дынама 25 2 2013 дубль Дынама 23 1 2014 дубль Дынама 29 7 2015 Д2 Бяроза-2010 17 6 2016 (2) Д2 Тарпеда 13 4 2017 Д2 Тарпеда 28 11 2018 Д1 Тарпеда 13 0 2019 Д3 Арсенал 26 16 2020 Д2 Арсенал 13 2 2021 Д2 Арсенал 33 5 2022 (1) Д1 Арсенал 15 2 2022 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ 11 1 2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ 19 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК АФК Эскільстуна Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ