Аляксей Цімафеевіч Цітоў (1912, Гнязділаўка, Смаленская губерня — 28 верасня 1943 г., Брагінскі раён) — палкавы інжынер 221-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі старшы лейтэнант, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1912 годзе ў вёсцы Гняздзілаўка (цяпер — Спас-Дземенскага раёна Калужскай вобласці). З 1927 года жыў у горадзе Енакіева Данецкай вобласці Украіны. Адукацыя сярэдняя. Працаваў горным майстрам на шахце «Чырвоны Кастрычнік» камбіната «Арджанікідзэвугаль».

У Чырвонай Арміі з 1941 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 года. Ваяваў на Паўднёвым, Бранскім і Цэнтральным франтах. Прымаў удзел у абароне Кіева, Сталінградскай бітве. Член ВКП(б) з 1943 года.

Палкавы інжынер 221-га гвардзейскага стралковага палка гвардыі старшы лейтэнант Аляксей Цітоў пры фарсіраванні палком Дняпра 28 верасня 1943 года ў раёне вёскі Вялле Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі кіраваў пабудовай плытоў з лодак і падручнага матэрыялу. Затым пад агнём праціўніка перапраўляў байцоў, якія захапілі плацдарм на правым беразе ракі. Гвардыі старшы лейтэнант Аляксей Цітоў загінуў у гэтым баі.

Пахаваны ў брацкай магіле у вёсцы Неданчычы Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі старшаму лейтэнанту Цітову Аляксею Цімафеевічу прысвоена званне Героя Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі «За адвагу», «За абарону Сталінграда».

Памяць

У горадзе Енакіева на алеі Герояў ўстаноўлена памятная стэла А. Ц. Цітова. Яго імем названая вуліца ў вёсцы Неданчычы.

Літаратура

Герои грозовых лет. — Донецк: Донбас, 1973.

Кавалеры Золотой Звезды. — Донецк: Донбас, 1976.

Спасылкі

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Чарнігаўскай вобласці