Джузэпэ Контэ (; нар. 8 жніўня 1964, Вольтурара-Апула, правінцыя Фоджа, Апулія, Італія) — італьянскі юрыст і палітык. Старшыня Савета міністраў Італіі з 1 чэрвеня 2018 года.

Біяграфія У 1988 годзе скончыў юрыдычны факультэт Рымскага універсітэта Ла Сапіенца. У 1992—1993 гадах Контэ быў стыпендыятам Нацыянальнага навукова-даследчага савета, праходзіў навучанне ў Ельскай школе права, Універсітэце Дзюкейна, Міжнародным інстытуце культуры ў Вене. Пазней ён таксама вучыўся ў Гіртан каледжы (Кембрыдж), Нью-Ёркскім універсітэце і Сарбоне.

Працаваў у Мальтыйскім універсітэце, выкладае прыватнае права у Фларэнційскім універсітэце і Універсітэце імя Гвіда Карлі ў Рыме. Член Камітэта па культуры ў эканамічнай арганізацыі «Конфіндустрыя». У 2013 г. Палатай дэпутатаў абраны ў Савет прэзідыума адміністрацыйнай юстыцыі.

Падчас выбарчай кампаніі ў 2018 годзе быў прапанаваны на пасаду міністра дзяржаўнага кіравання лідарам «Руху пяці зорак» Луіджы Дзі Маё.

21 мая 2018 года стаў кандыдатам у прэм’ер-міністры ад «Руху пяці зорак» і «Лігі Поўначы».Giuseppe Conte, un giurista per il «del governo cambiamento» RAI News. 1 чэрвеня 2018 года быў абраны прэм’ерам.

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Італіі