Вульф Веньямінавіч Гінзбург (; , — ) — савецкі антраполаг.
Біяграфія Нарадзіўся ў Курску. У 1926 годзе скончыў Ленінградскі медыцынскі інстытут. Працаваў ваенным урачом у кавалерыйскім палку.
З 1929 года асістэнт на кафедры нармальнай анатоміі 1-га Ленінградскага медыцынскага інстытута, у 1931 годзе аспірант у Інстытуце этнаграфіі АН СССР. У 1932—1933 гадах праводзіў антрапалагічныя даследаванні ў Таджыкістане: абследаваў жыхароў кішлакоў раёнаў Каратэгіна, Цэнтральнага і Усходняга ДарвазаАльпинисты Северной Столицы. Кандыдат біялагічных навук з 1935 года, манаграфія — «Горныя таджыкі» (1937).
З 1938 года працаваў у антрапалагічным аддзеле Музея антрапалогіі і этнаграфіі АН СССР. Пасля ўтварэння Ленінградскага аддзялення Інстытута этнаграфіі АН СССР перайшоў у сектар антрапалогіі, дзе і працаваў да канца жыцця. З 1938 года, з невялікімі перапынкамі, чытаў курс антрапалогіі ў ЛДУ на кафедры этнаграфіі. У 1937—1959 гадах выкладаў анатомію ў Ваенна-медыцынскай акадэміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваяваў на Волхаўскім фронцеИз истории Кунсткамеры. 1941—1945. Раздел «Слово тем, кто воевал». / Сост. В. Н. Вологдина; Отв. ред. А. С. Мыльников. — СПб.: МАЭ, 2003. — ISBN 5-88431-087-0.
Доктар медыцынскіх навук (1945), прафесар. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Пахаваны на Багаслоўскіх могілках Санкт-Пецярбурга
Значэнне Навуковыя працы прысвечаны метадам расавага аналізу, суадносіны расы і канстытуцыі. Адзін з заснавальнікаў этнічнай антрапалогіі ў СССР.
Вывучыў велізарны антрапалагічны матэрыял Паволжа і Падоння, у тым ліку шкілетныя рэшткі людзей ад эпохі энеаліту да сучаснасці. Разглядаў на гэтай базе этнагенез народаў Сярэдняй Азіі і прыйшоў да высновы, што шырока распаўсюджаны ў наш час антрапалагічны тып сярэднеазіяцкага міжрэчча складаўся на аснове андронаўскага і міжземнаморскага. Абгрунтаваў метыснае паходжанне паўднёвасібірскага антрапалагічнага тыпу. Шэраг прац прысвечаны антрапалагічнай характарыстыцы насельніцтва Казахстана ў бронзавым веку.
Літаратура Гохман Я. И. Список основных печатных работ В. В. Гинзбурга (1931—1963) // Вопросы антропологии. 1964, вып. 18, с. 159—162. Список основных печатных работ В. В. Гинзбурга // Советская этнография, 1969, № 4, с. 191—194.
Спасылкі Гинзбург Вульф Вениаминович // ЦентрАзия
Катэгорыя:Антраполагі СССР Катэгорыя:Антраполагі Расіі Катэгорыя:Выкладчыкі Ваенна-медыцынскай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі СПбДУ Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Супрацоўнікі Музея антрапалогіі і этнаграфіі РАН Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Пахаваныя на Багаслоўскіх могілках