Мары-Луіз Калейра Прэка (, нарадзілася 7 снежня 1958, Кормі, брытанская калонія Мальта) — мальтыйскі палітык-лейбарыстка, прэзідэнт Мальты з 4 красавіка 2014 годаНовым прэзідэнтам Мальты прызначаная Мары-Луіз Калейра Прэка. па 4 красавіка 2019.

Біяграфія Мары-Луіз Калейра Прэка нарадзілася ў цэнтры вострава Мальта (тады яшчэ брытанскай калоніі) ў горадзе Кормі ў канцы 1958 году. Скончыла Мальтыйскі ўніверсітэт.

Стала першай жанчынай, якая ўзначаліла мальтыйскую партыю, калі ў 1982—1991 гадах займала пасады генеральнага сакратара. Акрамя гэтага, яна ў розны час займала пасады члена нацыянальнага бюро сацыялістычнай моладзі, старшыні жаночага аддзела партыі (1996—2001) і выдаўца партыйнай газеты «Il-Ħelsien».

З 1998 года абіраецца ў Парламент Мальты ад Лейбарысцкай партыі Мальты. У сакавіку 2013 года ўвайшла ва ўрад Джозефа Муската як міністр па справах сям’і і сацыяльнай салідарнасці. У пачатку сакавіка 2014 года прэм’ер-міністр краіны рэкамендаваў яе на пасаду прэзідэнта Мальты, і неўзабаве яна была зацверджана ў гэтай пасадыМары-Луіз Калейра Прэка стане новым прэзідэнтам Мальты. . 4 красавіка Мары-Луіз Калейра Прэка заступіла на пасаду прэзідэнта.

Факты Мары-Луіз Калейра Прэка апынулася другой жанчынай-прэзідэнтам Мальты пасля Агаты БарбарыColeiro Preca to be named as President within days.. Мары-Луіз Калейра Прэка з’яўляецца самым маладым прэзідэнтам Мальты.

Спасылкі Афіцыйны сайт прэзідэнта Мальты

Катэгорыя:Прэзідэнты Мальты