Хайбе́р-Пахтунхва́ (, ) — правінцыя ў паўночна-заходняй частцы Пакістана, раней таксама вядомая як Паўночна-Заходняя Памежная.

Геаграфія Правінцыя знаходзіцца на паўночным захадзе краіны. На поўдні мяжуе з правінцыяй Белуджыстан, на паўднёвым усходзе — з правінцыяй Пенджаб і сталічнай тэрыторыяй Ісламабада, на ўсходзе — з Азад Кашмірам, на паўночным усходзе — з Гілгіт-Балтыстанам, на захадзе ды паўднёвым захадзе — з Федэральна кіруемымі племяннымі тэрыторыямі, на поўначы і паўночным захадзе праходзіць мяжа з Афганістанам.

На тэрыторыі правінцыі працякаюць рэкі Бара, Гамал, Гару, Дор, Жоб, Кабул, Кунар, Курам, Панджгора, Сіран, Сўат, Чытрал.

Плошча правінцыі складае 74 521 км².

Адміністрацыйны падзел У склад правінцыі ўваходзяць раёны (дыстрыкты).

Дэмаграфія Колькасць насельніцтва складае прыкладна 20 215 000 чалавек.

Спасылкі

Khyber Pakhtunkhwa Official Web Portal